БГК імя Мяшкова выйграў турнір Anhalt-Cup у рамках перадсезоннай падрыхтоўкі. У фінале падапечныя Сяргея Бябешкі абыгралі аўстрыйскі «Хард» – 35:32. Спаборніцтвы праходзілі ў нямецкім горадзе Леапольд пры ўдзеле шасці каманд, якія прадстаўлялі Беларусь, Германію, Аўстрыю і Данію.
На радзіме гандбольны клуб БГК заўзятары ўбачаць у справе ў канцы жніўня. Па традыцыі, адбудзецца гэта на культавым для Брэста турніры – «Кубку Белгазпрамбанка». Дзявяты па ліку трафей разыграюць у спартыўным комплексе «Вікторыя» з 19 па 21 жніўня.
На гэты раз за галоўны прыз турніру будуць змагацца чэмпіён Македоніі, пастаянны удзельнік плэй-оф Лігі чэмпіёнаў «Вардар» (RK Vardar), віцэ-чэмпіён Польшчы «Вісла» (Wisła), моцны серадняк вышэйшага французскага дывізіёна «Рэн» (CPB Rennes) і чэмпіён Беларусі Берасцейскі гандбольны клуб імя А. П. Мяшкова.
У рамках «Кубка Белгазпрамбанка» адбудзецца і прэзентацыя абноўленага складу каманды. Як заўсёды, вас чакае шмат прыемных сюрпрызаў. Адным з іх стане выступ спецыяльна запрошанага госця – групы IOWA, якая ў завяршэнне стартавага дня турніру (19 жніўня) дасць канцэрт для заўзятараў БГК.
Фатаграфіі прадастаўлены прэс-службай БГК