ААТ «Белгазпрамбанк» ўяўляе новую версію мабільнага прыкладання, якое па выніках 2015 года прызнана лепшым у Беларусі. Актуальная версія цяпер дадаткова абсталявана ўбудаваным сэрвісам персанальнага фінансавага памочніка. Прыкладанне ўжо даступна ў App Store і Google Play.
Персанальны фінансавы памочнік дапаможа вам з лёгкасцю ўлічваць і аналізаваць асабістыя даходы, планаваць буйныя пакупкі, аптымізаваць і пры неабходнасці абмяжоўваць свае паўсядзённыя выдаткі.
Сёння фінансавым памочнікам можа карыстацца як кліент ААТ «Белгазпрамбанк», так і любы жадаючы. Дастаткова загрузіць мабільнае прыкладанне на свой тэлефон.Важна адзначыць, што загрузіць і карыстацца сэрвісам можна цалкам бясплатна!
Фінансавы памочнік ідэальны для фінансавага планавання і павышэння фінансавай самадысцыпліны. Дзякуючы гэтаму інструменту лёгка вызначыць, куды сыходзяць вашы грошы, і як аптымізаваць гэтыя выдаткі. Ён падыдзе для тых, хто шануе свой час на вядзенне асабістай бухгалтэрыі і хоча крочыць у нагу з часам, для тых, хто хоча весці уласны бюджэт і планаваць свае выдаткі. Шырокі функцыянал дасць вам унікальную магчымасць здзяйсняць гэтыя дзеянні лёгка і проста.
Каб карыстацца шырокімі магчымасцямі функцыяналу BGPB Mobile, неабавязкова быць кліентам банка – дастаткова зарэгістравацца онлайн, а затым актываваць прыкладанне.