Цяпер кожны трымальнік разліковай карты Белгазпрамбанка ў беларускіх рублях мае магчымасць атрымаць крэдыт да 3 тысяч рублёў за 5 хвілін. Пры гэтым кліенты, якія маюць зарплатныя карткі банка, могуць аформіць крэдыт да 10 тысяч рублёў. Такая хуткасць атрымання грошай на Вашу разліковую карту даступная ў мабільным дадатку і інтэрнэт-банку Белгазпрамбанка.
Банкінг становіцца прасцей і даступней дзякуючы лічбавым тэхналогіям.
Каб адправіць заяўку на атрыманне крэдыту, дастаткова на ўкладцы «online-заяўкі» выбраць «ON-крэдыт за 5 хвілін» і запоўніць ўсяго некалькі палёў.
Усяго на працягу некалькіх хвілін грошы будуць залічаны на Вашу разліковую (акрамя заработнай платы) карту Белгазпрамбанка ў беларускіх рублях. Для залічэння таксама падыдзе картка, якая выкарыстоўваецца Вамі для атрымання працэнтаў па ўкладах.
Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі, а таксама пакінуць заяўку на «ON-крэдыт за 5 хвілін» Вы можаце здесь.