З радасцю паведамляем Вам пра тое, што заключэнне дагавора тэрміновага банкаўскага ўкладу ст інтэрнэт-банку і мабільным дадатку Белгазпрамбанка зараз магчыма у дзень адпраўкі заяўкі на афармленне банкаўскага ўкладу!
Пры фарміраванні заяўкі на афармленне банкаўскага ўкладу ў інтэрнэт-банку або мабільным дадатку банка ў працоўны дзень і ў працоўны час (да 19.00) дагавор тэрміновага банкаўскага ўкладу будзе заключаны адразу ж пасля адпраўкі заяўкі, а ў непрацоўны час - у бліжэйшы працоўны дзень.
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што таксама змяняецца парадак пералічэння сумы першапачатковага ўнёску ва ўклад: сума першапачатковага ўнёску ва ўклад цяпер спісваецца непасрэдна з бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, названага ў заяўцы, а не з карткі, якая была выпушчаная да дадзенага рахунку. Пераканайцеся, што грашовыя сродкі, якія Вы плануеце размясціць ва ўклад, маюцца не толькі на балансе Вашай карткі, але і на бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку, да якога была выпушчаная картка.
Заяўка на афармленне банкаўскага ўкладу ст інтэрнэт-банку і мабільным дадатку банка размешчана ў раздзеле «Онлайн-заявки» (Заяўкі па ўкладах і рахунках) і даступная ў рэжыме 24/7.