Заслужанае званне «Лепшы банк-партнёр» Банка развіцця па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу атрымаў Белгазпрамбанк напярэдадні навагодніх свят. Праграма фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва рэалізуецца Банкам развіцця з 2014 года ў мэтах забеспячэння доступу суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу да крэдытных рэсурсаў, а таксама пашырэння магчымасцей па правядзенні аперацый фінансавай арэнды (лізінгу).
Фінансаванне прадастаўляецца праз банкі-партнёры і лізінгавыя кампаніі па даступным кошце і з празрыстымі патрабаваннямі да пазычальнікаў.
З пачатку старту праграмы ААТ «Белгазпрамбанк» уносіць важкі ўклад у развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, што пацвярджаецца штогадовымі перамогамі ў намінацыях Банка развіцця.
З умовамі фінансавання можна азнаёміцца тут.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-канале. М.Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.