Белгазпрамбанк адкрыў выдаленае мабільнае працоўнае месца на самым поўдні Беларусі: у горадзе Столін (у ГЦ «МЕГО» па адрасе вул. Садовая, 36).
Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства, акрамя супрацоўнікаў Белгазпрамбанка, прынялі ўдзел кіраўнікі адміністрацыі рэгіёну і прадстаўнікі бізнесу. Дырэктар Брэсцкай абласной дырэкцыі банка Наталля Арцыменя ўручыла намесніку старшыні Столінскага райвыканкама Міхаілу Несцяровічу рэпрадукцыю карціны «Замак» мастака Апалінарыя Гараўскага, чыё імя непасрэдна звязана з беларускім Палессем, у цэнтры якога знаходзіцца Столін. Дарэчы, арыгінал палатна захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк».
У гандлёвым цэнтры Белгазпрамбанк прапануе для фізічных асоб:
- аформіць і атрымаць банкаўскую плацежную карту, у тым ліку «Карту пакупак» і Сashalot з кэшбэкам;
- узяць крэдыт на спажывецкія патрэбы;
- безнаяўна адкрыць банкаўскі ўклад (дэпазіт);
- папоўніць банкаўскі ўклад (дэпазіт) у банкамаце анлайн;
- падлучыць інтэрнэт-банкінг і мабільнае прыкладанне;
- заключыць дамову страхавання;
- зняць наяўныя і папоўніць картку наяўнымі ў банкамаце;
- адкрыць разліковы рахунак (у тым ліку базавы) для пенсіянераў.
Прадстаўнікі юрыдычных асоб і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць атрымаць кансультацыю па крэдытаванні, адкрыць разліковы рахунак, здаць выручку праз банкамат, атрымаць паслугі эквайрынгу, заключыць партнёрскія пагадненні па «Карце пакупак» і карце Cashalot.
Выдаленае працоўнае месца Белгазпрамбанка ў ГЦ «МЕГО» (г. Столін) працуе па наступным графіку:
Панядзелак – пятніца: з 09:00 да 18:00 (абед з 14:00 да 15:00).
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Нагадаем, што 20 кастрычніка прадстаўніцтва Белгазпрамбанка было адкрыта ў іншым раённым цэнтры Брэсцкай вобласці – Бярозе.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-канале. М.Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.