Выдалены пункт продажаў Белгазпрамбанка адкрыты сёння ў магілёўскім гандлёвым цэнтры «Парк Сіці». Цяпер штодзень, з 10 да 19 гадзін, жыхары абласнога цэнтра могуць аформіць тут банкаўскія плацежныя карткі, «Карту пакупак», Cashalot з кэшбэкам, скарыстацца банкаматам. Астравок Белгазпрамбанка ў ГЦ «Парк Сіці», нягледзячы на кампактныя памеры, прапануе кліентам шырокі спектр фінансавых паслуг.
На фота: начальнік упраўлення абслугоўвання рознічных кліентаў Аляксандр Ламанос, дырэктар Магілёўскай абласной дырэкцыі банка Дзмітрый Жалезнаў, прадстаўнік цэнтра «Парк Сіці» Юлія Емяльянкава
Дырэктар Магілёўскай абласной дырэкцыі банка Дзмітрый Жалезнаў:
– Мы робім яшчэ адзін крок насустрач нашым кліентам і вельмі спадзяемся, што ў выніку іх колькасць і ступень даверу да нас павялічыцца, узрасце пазнавальнасць брэнда Белгазпрамбанка. Адкрываючы астравок – выдаленае мабільнае працоўнае месца – жадаю банку і яго партнёрам у «Парк Сіці» новых імпульсаў у развіцці бізнесу, а ўсім кліентам – выканання жаданняў разам з Белгазпрамбанк!
На фота злева направа: начальнік аддзела па каардынацыі рэгіянальнай сеткі Алена Ляскова, намеснік дырэктара Магілёўскай абласной дырэкцыі Святлана Пікіневіч, эканаміст Паліна Чмыхава і начальнік аддзела рознічнага бізнесу Магілёўскай абласной дырэкцыі Людміла Ксяндзова
У гандлёвым цэнтры Белгазпрамбанк прапануе для фізічных асоб:
• аформіць і атрымаць банкаўскую плацежную карту, у тым ліку «Карту пакупак» і Сashalot з кэшбэкам;
• узяць крэдыт на спажывецкія патрэбы;
• безнаяўна адкрыць банкаўскі ўклад (дэпазіт);
• папоўніць банкаўскі ўклад (дэпазіт) у банкамаце анлайн;
• падключыць інтэрнэт-банкінг і мабільнае прыкладанне;
• заключыць дамову страхавання;
• зняць наяўныя і папоўніць картку наяўнымі ў банкамаце;
• адкрыць разліковы рахунак (у тым ліку базавы) для пенсіянераў.
Рэжым працы УМРМ Белгазпрамбанка ў ГЦ «Парк Сіці»:
10:00 - 19:00 штодня, абед 14:30 - 15:00, без выходных.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-канале. М.Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.