Заўтра ў мінскім Палацы мастацтва адкрываецца адна з самых яркіх і значных выставак краіны – «Арт-Мінск». Тут будуць прадстаўлены больш за 450 работ 200 сучасных беларускіх мастакоў. Аўтарства ідэі гэтага праекта належыць Белгазпрамбанку.

«Арт-Мінск» праводзіцца штогод з 2018 года і ставіць сваёй мэтай знаёмства наведвальнікаў з найбольш актуальнымі напрамкамі мастацкай арт-сцэны Беларусі. У гэтым годзе на фестываль паступіла больш за 1200 заявак на ўдзел, з якіх журы адабрала самыя лепшыя ад аўтараў з розных гарадоў краіны. Упадабаныя працы можна купіць, а таксама падтрымаць мастакоў пры дапамозе галасавання. Мастакі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі партнёраў праекта.
Арганізатарам фестывалю выступае Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў» у Палацы мастацтва.
Перыяд працы экспазіцыі: з 3 траўня па 9 чэрвеня 2024 года.
Час працы: панядзелак-чацвер 11:00 - 20:00, пятніца-нядзеля 11:00-21:00.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3. Кошт білетаў: 15 руб. – стандартны, 10 руб. – ільготны.
Для групавых наведванняў выставы працуе скідка 50%. Прапанова дзейнічае ў буднія дні да 16:00 і распаўсюджваецца на групы больш за 10 чалавек. Калі група школьная або студэнцкая – кіраўніку ўваход бясплатны.
Кантактныя тэлефоны: +37517-395-15-49, +37533-630-06-66, +37517-252-98-88 (каса).
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-канале. М.Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.