Belgazprombank

Белгазпрамбанк віншуе з Днём горада: выстава «Мінск – гэта мы!»

Прэс-служба.
У галаўным офісе Белгазпрамбанка адкрыўся выставачны праект, які мы дорым вам да Дня горада!
Белгазпрамбанк віншуе з Днём горада: выстава «Мінск – гэта мы!»
Мінск – прастора, дзе аб'ядноўваецца прырода, гісторыя і архітэктура. Усё гэта фармуе яго ўнікальны ўрбаністычны партрэт. Беларускія мастакі другой паловы XX стагоддзя сталі сведкамі і летапісцамі таго, як сталіца Беларусі чарговы раз паўстала з руін пасля страшнай вайны і ператварылася ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. Адлюстраваць вынік вялікай працы па адраджэнні мірнага жыцця, правільна расставіўшы акцэнты і падарыўшы надзею, жывапісцам удалося дзякуючы далікатнаму выбару каляровай гамы, сюжэтаў, знакавых месцаў, і, вядома, асабістаму стаўленню да Мінска.

На выставе «Мінск – гэта мы!» прадстаўлены творы аўтараў розных пакаленняў – Нінэль Шчаснай, Уладзіміра Мудрагіна, Фёдара Дарашэвіча, Барыса Няпомняшчага, Васіля Пешкуна, Юліі Мацура, Маргарыты Маніс, Маноса Манасзона – якія праз карціны данеслі да нас сваё бачанне выявы сталіцы: у пасляваенныя дзесяцігоддзі і ў цяперашнія дні. Упэўненыя, многія з вас убачаць на палотнах свае любімыя месцы Мінска – гарады, дзе хочацца жыць!

Экспазіцыя даступная для наведвальнікаў па 23 верасня  2024г. згодна з графіку працы галаўнога офіса.

Адрас: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 60/2 (уваход пад шыльдай «24/7 банкаўскае абслугоўванне»).

BGPB_Art_8.jpg

BGPB_Art_7.jpg

BGPB_Art_6.jpg

BGPB_Art_5.jpg

BGPB_Art_4.jpg

BGPB_Art_3.jpg

BGPB_Art_1.jpg

BGPB_Art_2.jpg

Telegram_BGPB.PNG

Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.


У бізнэсе час і хуткія рашэнні маюць важнае значэнне. Таму людзям справы адцягвацца на бюракратычныя працэдуры або фізічныя візіты ў банк ...
Галасаваннезавяршылася, вынікі падведзены, пераможцы ўзнагароджаны, але… гэта толькі пачатак!  Юбілейны сезон «Восеньскага сезону сБелгазпрамбанкам» – выставы-продажы сучаснага мастацтва, якая фармуе творчую экасістэму Мінска – афіцыйна скончыўся адкрыццём экспазіцыі «Postscriptum», на якой прадстаўленыработы аўтараў, якія атрымалі найбольшы водгук з боку гледачоў і журы. 

Вы шукаеце надзейныя спосабы ўкладання зберажэнняў, хочаце захаваць і прымножыць свае сродкі? Белгазпрамбанк c 30 кастрычніка падвышае працэнты па ўкладах і прапануе вам гарантаваны даход у розных валютах!

Творы з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» прадстаўлены на выставе «Дзмітрый Стэлецкі. Мастак з душою старажытнай», прымеркаванай да 150-годдзя з дня нараджэння гэтага самабытнага жывапісца. Экспазіцыя разгорнута ў маскоўскім Доме рускага замежжа імя А. І. Салжаніцына.

Прэс-служба.

Паважаныя кліенты! Ва інстаграме выяўлены рахунак, які маскіруецца пад афіцыйны акаўнт ААТ «Белгазпрамбанк», у якім указана інфармацыя аб атрыманні грашовага ўзнагароджання пасля праходжання апытання.

Вось ужо трыццаць гадоў фраза «разлік у беларускіх рублях» мае статус афіцыйнай і выкарыстоўваецца ў кантэксце любых эканамічных адносін суб'ектаў гаспадарання. Гісторыя «зайчыка» – як ласкава звалі купюру наміналам у адзін рубель у перыяд яе звароту – злучана з фармаваннем усёй грашовай сістэмы рэспублікі.
Прэс-служба.

Белгазпрамбанк – адзін з лідэраў крэдытна-фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь, ужо амаль 35 гадоў падтрымлівае прадпрымальнікаў краіны ў іх дзейнасці. Сэрвісы і паслугі банка накіраваны на аптымізацыю і эфектыўнае кіраванне бізнесам, незалежна ад яго маштабаў. Таму наш удзел у спецыялізаванай выставе «Медыцына і здароўе-2024» стала лагічным працягам знаёмства патэнцыйных кліентаў з гэтай сферы з перавагамі карты для самазанятасці «Профі».

Золата, плаціна і срэбра – бліскучы падарунак блізкім і паважаным людзям. Эксперты прагназуюць далейшы рост кошту гэтых металаў, таму набыццё ў Белгазпрамбанку каштоўных зліткаў рознай масы па выгаднай цане стане не толькі важкім знакам увагі, але надзейнай інвестыцыяй.
Прэс-служба.

ААТ «НКФО «ЕРИП» выказаў падзяку Белгазпрамбанку за паспяховую рэалізацыю сумеснага праекта. Яго сутнасць – прыём ад суб'ектаў гаспадарання плацяжоў за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур праз сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (СДБА) з дапамогай плацежнай сістэмы ў АРІП.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад