Круглую дату адзначае Гомельская аблдырэкцыя Белгазпрамбанка. Дваццаць гадоў таму банк адкрыў філіял у горадзе над Сожам, тым самым завяршыўшы фарміраванне сваёй рэгіянальнай сеткі ў абласных цэнтрах краіны.
Тут, у буйным індустрыяльным горадзе, сканцэнтраваны магутныя прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, развіта інфраструктура малога і сярэдняга бізнесу. У гэтым прадуктыўным дзелавым асяроддзі год за годам, крок за крокам дырэкцыя развівалася, дасягала значных вынікаў, і сёння ўпэўнена займае дастойнае месца ў шэрагу нашых рэгіянальных прадстаўніцтваў.
Несумненна, гэта з'яўляецца заслугай усёй гомельскай каманды Белгазпрамбанка – як і той факт, што дзякуючы менавіта іх намаганням супрацоўніцтва банка з вядучымі прадпрыемствамі нафтавай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці краіны выйшла на высокі ўзровень, а рэпутацыя банка на рынку фінансавых паслуг Гомельшчыны трывала асацыюецца кліентаў з надзейнасцю, якасцю і адказнасцю.
Сёння ў дырэкцыі гучаць словы падзякі кліентам за веру ў Белгазпрамбанк, у яго патэнцыял і дзелавую рэпутацыю: «Рост і станаўленне Гомельскай дырэкцыі былі б немагчымыя без вас. Мы цэнім вашу падтрымку і адданасць, правераныя гадамі ўзаемнай павагі, даверу і супрацоўніцтва. Спадзяемся на захаванне існуючых дзелавых і сяброўскіх адносін!».
Віншуем нашых гомельскіх калегаў са святочнай датай і жадаем сумеснага дасягнення новых вышынь у бізнэсе з энергіяй, накіраванай у будучыню!
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-канале. М.Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.