Белгазпрамбанк пачаў сваё станаўленне крыху раней, чым нацыянальная валюта і таму пра ўсе этапы стварэння сучасных беларускіх грошай нам дакладна вядома. Сёння мы з гонарам можам лічыць, што з'яўляемся значнай часткай фінансавай экасістэмы сучаснай Беларусі і працягваем уносіць свой уклад ва ўмацаванне і стабільнасць беларускага рубля. Нашы сэрвісы па разлікова-касаваму абслугоўванню і сістэме імгненных плацяжоў, карта з кэшбэкам Cashalot і Карта пакупак, карта для самазанятасці "ПРОФИ" накіраваны на падтрымку прадпрымальніцтва і сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы.
Аддаючы належнае ролі папяровых грашовых знакаў для эканомікі ў гістарычнай рэтраспектыве, немагчыма адмаўляць, што сёння наяўныя ўсё часцей замяняюцца віртуальнымі, а разліковымі інструментамі выступаюць "картачны пластык" або гаджэты. Але пачатак усё ж было "от купюр".
Даведацца больш пра нацыянальную валюту можна на часовай тэматычнай выставе «Беларускі рубель: 30 гадоў нацыянальнай валюце» у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38, пад'езд №4) 18 урачыста адкрыецца для наведвальнікаў напярэдадні важнай даты, 18 кастрычніка 2024 г.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.