Belgazprombank

Банкаўскія гарантыі і паручальніцтвы – надзейная падтрымка Вашага бізнэсу


Банкаўская гарантыя – просты і зручны спосаб абароны інтарэсаў бакоў камерцыйнай здзелкі. Банкаўская гарантыя ўзмацняе пазіцыю кампаніі-прынцыпала, падаючы дадатковае абавязацельства плацяжу з боку банка, а контрагент-бенефіцыяр атрымлівае магутны інструмент абароны ад фінансавых страт.

Удзельнікі банкаўскай гарантыі

У працэдуры афармлення банкаўскай гарантыі ўдзельнічаюць тры бакі.

Прынцыпал ― кліент, які запытвае ў банка гарантыю на выкананне ўзятых па кантракце абавязацельстваў.

Бенефіцыяр ― юрыдычная асоба (арганізацыя), якая атрымлівае кампенсацыю, калі прынцыпал не выконвае ўмовы кантракта. Бенефіцыяр пры гэтым павінен прад'явіць патрабаванне аплаты ў адпаведнасці з умовамі гарантыі.

Гарант ― банк, які выдае гарантыю і тым самым бярэ на сябе абавязацельства пры надыходзе гарантыйнага выпадку заплаціць бенефіцыяру абумоўленую суму.

Віды банкаўскіх гарантый

  • Банкаўскія гарантыі ўдзельнікам працэдур закупак у Расійскай Федэрацыі
  • гарантыя плацяжу – забяспечвае абавязацельствы заказчыка / пакупніка па аплаце пастаўленых тавараў, аказаных паслуг, выкананых работ. Дазваляе адысці ад авансу і атрымаць адтэрміноўку плацяжу.
  • гарантыя вяртання авансавага плацяжу - забяспечвае вяртанне сумы выплачанага авансу в выпадку, калі пастаўшчык не  выконвае свае абавязацельствы па пастаўцы тавару. Дазваляе атрымаць аванс па дамове.
  • тэндэрная гарантыя - забяспечвае выкананне ўдзельнікам тэндэру тэндэрных абавязацельстваў перад заказчыкам. Альтэрнатыва гарантыйнаму дэпазіту грошай. Дазваляе выходзіць на новыя рынкі і атрымліваць буйныя замовы.
  • гарантыя выканання ўмоў дамовы - выдаецца па даручэнні пастаўшчыка прадукцыі / работ / паслуг на карысць пакупніка ў забеспячэнне выканання абавязацельстваў па пастаўцы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг і інш. Дазваляе пашырыць кола заказчыкаў і заключаць кантракты на выгадных умовах.
  • гарантыя на гарантыйны перыяд - забяспечвае выкананне абавязацельстваў прадаўца/падрадчыка па гарантыйным абслугоўванні тавараў (работ, паслуг).
  • гарантыя вяртання крэдыту (пазыкі) - выдаецца па даручэнню пазычальніка банку-крэдытору і  забяспечвае выкананне пазычальнікам абавязацельстваў па  крэдытнай дамове.
  • гарантыя на карысць мытных органаў – выдаецца для забеспячэння абавязацельстваў па выплаце мытных пошлін, падаткаў. Таксама дае магчымасць атрымаць статус мытнага прадстаўніка, перавозчыка, упаўнаважанага эканамічнага аператара.
  • контргарантыя – сустрэчнае абавязацельства на карысць банка для забеспячэння выдачы першапачатковай гарантыі. Дазваляе забяспечыць для партнёра па здзелцы атрыманне гарантыі прымальнага для яго банка.

Аперацыі з банкаўскімі гарантыямі, якія ажыццяўляюцца Белгазпрамбанкам

  • выдача (змяненне ўмоў, ануляванне) гарантыі, контргарантыі
  • авізаванне, пацвярджэнне сапраўднасці гарантыі (змены ў гарантыю), накіраванне патрабавання плацяжу ў банк-гарант

Выкарыстоўвайце перавагі банкаўскіх гарантый Белгазпрамбанка

Зручнасць – розныя віды гарантый у рамках аднаго генеральнага дагавора.

Хуткасць – выдача банкаўскай гарантыі на працягу аднаго дня пры наяўнасці заключанага генеральнага пагаднення з банкам.

Гнуткія ўмовы – магчымасць прадастаўлення банкаўскіх гарантый без закладу.

Нізкі кошт – кошт банкаўскай гарантыі нашмат ніжэй кошту банкаўскага крэдыту.

Шырокая геаграфія бізнэсу – гарантыі выдаюцца на карысць рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў.

Поўнае суправаджэнне здзелкі – ад кансультацыі да выдачы гарантыі (у тым ліку падрыхтоўка і ўзгадненне тэксту банкаўскай гарантыі з замежным банкам).

Персанальны падыход – дапамога нашых спецыялістаў у падборы найбольш выгадных умоў адносна банкаўскай гарантыі з улікам умоў кантракта і патрабаванняў бенефіцыяра.

Умовы прадастаўлення банкаўскай гарантыі

  • Патрабаванні да прынцыпала: рэзідэнт/нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, здавальняючы фінансавы стан.
  • Валюта: беларускі рубель, расійскі рубель, кітайскі юань, долар ЗША, еўра
  • Сума гарантыі: вызначаецца ўмовамі асноўнага абавязацельства (кантракта/тэндэра)
  • Тэрмін дзеяння гарантыі: вызначаецца ўмовамі асноўнага абавязацельства (кантракта/тэндэра)
  • Забеспячэнне: няўстойка, даручальніцтва, заклад, іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам. Магчыма атрыманне гарантыі без забеспячэння.
  • Выгляд дамовы гарантыі: Разавая дамова. Генеральная дамова (з магчымасцю выдачы розных відаў гарантый).
  • Тэрмін прыняцця рашэння: Магчымасць атрымання гарантыі па паскоранай працэдуры – тэрмін разгляду не больш за 3 працоўныя дні.
  • Плата за абавязацельства па банкаўскай гарантыі: ад 1% гадавых.

Пералік і памер узнагарод па банкаўскіх гарантыях Вы можаце знайсці ў падраздзеле 4.3 «Банкаўскія гарантыі і даручальніцтва» раздзела 4 «Дакументарныя аперацыі» Пераліку ўзнагарод за аперацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія праводзяцца ААТ "Белгазпрамбанк".

Аформіць банкаўскую гарантыю проста

1
Звяжыцеся з прадстаўніком банка ці пакіньце заяўку на сайце.
Мэнэджар банка дапаможа вам у выбары і дасць кансультацыю па прадукце.
2
Падайце поўны пакет дакументаў у банк.
Пакет дакументаў вам накіруе менеджэр банка.
3
Атрымайце рашэнне банка і падпішыце дамову.

Упраўленне карпаратыўнага крэдытавання дэпартамента крэдытавання і інвестыцый

+375 (17) 229 77 12
+375 (17) 229 16 39


Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад