Арганізацыя выпуску аблігацыйных пазык і наступны выкуп банкам аблігацый ажыццяўляецца для юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя ўмовы:
- Тэрмін аблігацыйных пазык – да 3-х гадоў
- Валюта пазык – беларускія рублі, долары ЗША, еўра, расійскія рублі
- Пагашэнне працэнтаў – штоквартальна
- Можа прадугледжвацца зваротны выкуп аблігацый (датэрміновая паэтапная купля эмітэнтам уласных аблігацый у мэтах зніжэння пазыковай нагрузкі, што прыпадае на дзень пагашэння аблігацый) – зыходзячы з плацежаздольнасці кліента і руху грашовых патокаў
- Забеспячэнне – заклад нерухомасці, страхаванне рызыкі невыканання абавязацельстваў, банкаўская гарантыя
Перавагі атрымання фінансавання пасродкам выпуску аблігацый і наступнай іх куплі банкам:
- Больш нізкая стаўка па прыцягнутых рэсурсаў для кліента, па параўнанні з крэдытаваннем
- Адсутнасць абмежаванняў на мэтавае выкарыстанне прыцягнутых грашовых сродкаў
- Магчымы датэрміновы выкуп у банка аблігацый з мэтай іх датэрміновага пагашэння.
Кіраванне карпаратыўнага крэдытавання
(017) 218 29 36
(017) 229 16 39