-
1Сума крэдыту: да 75 000 BYN
-
2Сродкі паступяць на рахунак праз 1 хвіліну
-
3Тэрмін пагашэння крэдыту: да 50 дзён
-
4Працэнтная стаўка: 16% гадавых
«On-line крэдыт» – крэдыт для бізнес-кліентаў усяго за 1 хвіліну!
3 кроку для атрымання крэдыту:
- зайдзіце ў раздзел «Дакументы» → «Кредиты і дэпазіты» → «402 - Заяўка на атрыманне On-line крэдыту » → «Новы» і запоўніце заяўку на «On-line0h3
- укажыце суму запытанага крэдыту ў межах прадлічанага ліміту (сума магчымага крэдыту даступная пры афармленні заяўкі на атрыманне «On-line крэдыту»)
- пасля пацверджання заяўкі з боку банка і адабрэння крэдыту – атрымаеце грошы на разліковы рахунак.
Хуткі крэдыт здольны аператыўна закрыць патрэбнасць у папаўненні абаротных сродкаў!
Інструкцыя па афармленні «On-line крэдыту»
Відэаінструкцыя па афармленні «On-line крэдыту»
Відэаінструкцыя па афармленні «On-line крэдыту»
Крэдытаатрымальнік:
- юрыдычная асоба, якая знаходзіцца на разлікова-касавым абслугоўванні ў Банку і падключанае да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (далей – СДБО) «Інтэрнэт-банк»;
- індывідуальны прадпрымальнік, які знаходзіцца на разлікова-касавым абслугоўванні ў Банку і падлучаны да СДБО «Інтэрнэт-банк».
Сума крэдыту: не менш за 1 000 беларускіх рублёў і не больш за 75 000 беларускіх рублёў, але пры гэтым не больш за 15% ад сярэднямесячных «чыстых»* паступленняў грашовых сродкаў на бягучы рахунак у Банку за апошнія 6 каляндарных месяцаў і не больш за 15% ад «чыстых» паступленняў за апошні месяц.
* пад «чыстымі» паступленнямі разумеюцца паступленні на бягучы рахунак кліента ў банку, па якім маюцца найбольшыя паступленні за апошнія 6 месяцаў, за вылікам:
- сум вяртання сродкаў з дэпазітных рахункаў, адкрытых у банку,
- атрыманых сум фінансавання па здзелках, схільных крэдытнай рызыцы,
- паступленняў з рахункаў у іншых банках у рамках адной юрыдычнай асобы,
- паступленняў з рахункаў у банку ў рамках адной юрыдычнай асобы,
- вяртання сродкаў ад залішне пералічанага эквівалента на куплю валюты.
Валюта крэдытавання: беларускія рублі.
Мэта крэдыту: любыя мэты.
Тэрмін поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту: 50 каляндарных дзён.
Забеспячэнне: няўстойка.
Форма фінансавання: крэдыт.
Працэнты за карыстанне крэдытам: BYN – 16% гадавых, фіксаваная.
Парадак выдачы крэдыта: аднаразовае залічэнне на бягучы рахунак у Банку плацежным ордэрам, які фармуецца Банкам.
Графік пагашэння крэдыту: пагашэнне асноўнага доўгу і працэнтаў у дзень заканчэння тэрміну дзеяння крэдытнага дагавора.
Патрабаванні да крэдытаатрымальніка: штомесячнае паступленне выручкі на бягучы рахунак у ААТ «Белгазпрамбанк» у апошнія 6 каляндарных месяцаў.