Белгазпрамбанк працягвае працу ў стандартным рэжыме!
Абмежаванні, уведзеныя ў адрас шэрагу банкаў РБ, не закранулі Белгазпрамбанк.
Ці ажыццяўляюцца валютныя аперацыі?
Цяпер валютныя аперацыі (купля, продаж і канверсія валюты, валютныя пераводы) ажыццяўляюцца ў стандартным рэжыме ў сэрвісе дыстанцыйнага абслугоўвання Інтэрнэт-банк «Бізнес».
Некаторыя банкі ўвялі камісію за захоўванне замежнай валюты на рахунках юрыдычных асоб. Ці ёсць такая камісія ў Белгазпрамбанку?
У Белгазпрамбанку адсутнічае гэты від камісіі. Больш за тое, вы можаце размясціць свабодныя сродкі ў дэпазіт і атрымаць дадатковы прыбытак ад захоўвання сродкаў у Белгазпрамбанку.
Ці працуюць карпаратыўныя карткі?
Карпаратыўныя карткі Visa Business, Mastercard Business, UnionPay Business і БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ працуюць у штатным рэжыме.
У той жа час, у сувязі з увядзеннем шэрагу абмежаванняў з боку плацежных сістэм VISA і Mastercard, карпаратыўныя карткі даных плацежных сістэм не будуць працаваць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Украіны. З больш падрабязнай інфармацыяй аб абмежаваннях у асобных краінах у рабоце банкаўскіх картак можна азнаёміцца адпаведным раздзеле нашага сайта – Абмежаванні па аперацыях з карткамі.
Ці ажыццяўляюцца міжнародныя плацяжы?
Белгазпрамбанк не ўводзіў дадатковых абмежаванняў па міжнародных пераводах і ажыццяўляе іх у штатным рэжыме.
Разам з тым варта ўлічваць, што могуць існаваць абмежаванні банкаў-карэспандэнтаў, якія ўдзельнічаюць у выкананні міжнароднага банкаўскага пераводу, а таксама банка, у якім абслугоўваецца атрымальнік грашовых сродкаў. Банкі-адпраўнікі не маюць магчымасці аказаць уплыў на правядзенне плацяжу банкам-карэспандэнтам або банкам-атрымальнікам. Цяпер праблем з плацяжамі не назіраецца.
Вы можаце пакінуць заяўку для атрымання кансультацыі па супрацоўніцтве з Белгазпрамбанкам у рамках адпраўкі і прыёму плацяжоў:
Што будзе, калі беларускія банкі пачнуць адключаць ад SWIFT? Як будзе працаваць Белгазпрамбанк у гэтым выпадку?
У Белгазпрамбанку ажыццёўлены ўсе неабходныя мерапрыемствы, якія даюць магчымасць прадоўжыць правядзенне разлікаў з кліентамі банкаў з Расійскай Федэрацыі, без выкарыстання міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы перадачы інфармацыі і ажыццяўлення плацяжоў SWIFT.
Як працуе эквайрынг (прыём картак да аплаты праз тэрміналы)?
Эквайрынг Белгазпрамбанка працуе ў штатным рэжыме:
- да аплаты прымаюцца карткі Visa, Masterсard, UnionPay, БЕЛКАРТ;
- праходзіць аплата па ApplePay, SamsungPay, MiPay і іншым аналагічным плацежным прыкладанням;
- тэрміны залічэння грашовых сродкаў не павялічыліся;
- сярэдні тэрмін падключэння паслугі – 3 дні.
Для атрымання дапамогі пры падключэнні эквайрынгу Белгазпрамбанка вы можаце аформіць заяўку ў раздзеле «Гандлёвы эквайрынг»