Белгазпромбанк шануе Ваш час!
Цяпер банкаўскае абслугоўванне кампаній і іх супрацоўнікаў стала прасцей. Нашы менеджэры гатовыя прыехаць да Вас у абумоўлены час і правесці прэзентацыю па прадуктах Белгазпромбанка, а таксама аформіць неабходныя дакументы прама на месцы. Паслуга бясплатная.
Выязная прэзентацыя прадуктаў Белгазпромбанка гэта:
- ПРОСТА: падбор найлепшага варыянту абслугоўвання – наша задача
- ЗРУЧНА: супрацоўнікі банка самі прыедуць да вас і зробяць усё неабходнае для афармлення прадуктаў
- ХУТКА: Вам не спатрэбіцца наведваць аддзяленне самастойна, вы эканоміце свой працоўны час
Паслугі для юрыдычных асоб:
- прэзентацыя паслуг разлікова-касавага абслугоўвання для юрыдычных асоб;
- прэзентацыя і афармленне зарплатных праектаў для юрыдычных асоб;
- прэзентацыя і падпісанне пагадненняў па Карце пакупак з Вашай кампаніяй.
Паслугі для фізічных асоб:
- прэзентацыя прадуктаў банка, як карыстацца сэрвісамі банка, перавагі, якія атрымліваюць кліенты;
- афармленне авердрафту па заробкавых і іншым картах;
- афармленне Карты пакупак.
Для замовы выязной прэзентацыі Вы можаце запоўніць заяўку ніжэй альбо звярнуцца па тэлефоне +375 (17) 229-78-87.
Правядзенне прэзентацыі магчыма ў гарадах, дзе прысутнічаюць аддзялення банка.