Belgazprombank

Надзейныя паролі

Неабходна:
  • Ствараць персанальныя (унікальныя) паролі да розных сэрвісаў
  • Выкарыстоўваць складаныя паролі: мінімум 10 сімвалаў, адначасова лічбы, малыя і вялікія сімвалы, знакі пунктуацыі і іншыя сімвалы
  • Давяраць толькі правераным менеджэрам пароляў
Не рэкамендуецца!
  • Выкарыстоўваць паўтарэння сімвалаў 
  • Захоўваць паролі на папяровых носьбітах 
  • Выкарыстоўваць у якасці пароля свой лагін (імя карыстальніка, уліковы запіс, нікнэйм) 
  • Захоўваць пароль аўтаматычна ў браўзэры 
  • Выкарыстоўваць біяграфічную інфармацыю ў паролі

Бяспечны WI-FI

Неабходна:
  • Адключыць доступ да сваёй Wi-Fi кропцы, нават калі ў вас «безлімітны» Інтэрнэт 
  • Выкарыстоўваць надзейны (гл. вышэй) пароль для доступу да вашай Wi-Fi кропцы 
  • Дэактываваць аўтаматычнае падлучэнне сваіх прылад да адчыненых Wi-Fi кропак
Не рэкамендуецца!
  • Уводзіць свой лагін і пароль доступу да ўліковага запісу (старонцы) або сістэме банкаўскага абслугоўвання пры падключэнні да бясплатных (адкрытых) кропак Wi-Fi у кафэ, транспарце, гандлёвых цэнтрах і г.д.

Правераныя браўзэры і сайты

Неабходна:
  • Выкарыстоўваць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (антывірус, пашырэнне для браўзэра), каб пазбегнуць наведвання сумнеўных сайтаў 
Не рэкамендуецца!
  • Пераходзіць па неправераных спасылках 
  • Уводзіць інфармацыю на сайтах, калі злучэнне не абаронена (няма https і/ці значка ў выглядзе 🔒 https:// )

Бяспека электроннай пошты

Неабходна:
  • Падлучаць двухфактарную аўтэнтыфікацыю 
  • Выкарыстоўваць мінімум 2 тыпу e-mail адрасоў: закрыты (толькі для прывязкі прылад і сродкаў іх абароны) і адкрыты (для перапіскі, падпісак і г.д.) 
  • Выкарыстоўваць СПАМ-фільтры
Не рэкамендуецца!
  • Рэагаваць на лісты ад невядомага адпраўніка: хутчэй за ўсё гэта спам ці ашуканцы 
  • Адкрываць падазроныя ўкладанні да ліста: спачатку патэлефануйце адпраўніку і даведайцеся, што гэта за файл

Выкарыстанне прыкладанняў, сацыяльных сетак і месэнджараў

Неабходна:
  • Усталёўваць прыкладанні толькі з PlayMarket, AppStore або з правераных крыніц
  • Звяртаць увагу к якім функцый прылады прыкладанне запытвае доступ
  • Абменьвацца паведамленнямі ў сацыяльных сетках і месэнджарах, толькі цалкам пераканаўшыся ў асобе суразмоўцы, не рэагуючы не сумнеўныя просьбы і прапановы
Не рэкамендуецца!
  • Размяшчаць персанальную і кантактную інфармацыю аб сабе ў адкрытым доступе
  • Выкарыстоўваць указанне геолокации на фота ў пастах
  • Адказваць на крыўдныя выразы і агрэсію ў сацыяльных сетках – лепш напішыце аб гэтым адміністратару рэсурсу
  • Ужываць ненарматыўную лексіку пры зносінах
  • Усталёўваць прыкладанні з нізкім рэйтынгам і адмоўнымі водгукамі

Абарона даных банкаўскай карткі

Неабходна:
  • Захоўваць у таямніцы PIN-код карты
  • Прыкрываць далонню клавіятуру пры ўводзе PIN-кода
  • Аформіць асобную карту для анлайн-пакупак і не трымаць на ёй вялікія сумы
  • Выкарыстоўваць паслугі «3-D Secure» і ліміты на максімальныя сумы анлайн-аперацый
  • Схаваць CVV-код на карце (трохзначны нумар на адваротным баку), папярэдне захаваўшы яго
Не рэкамендуецца!
  • Захоўваць PIN-код разам з карткай/на картцы
  • Паведамляць CVV-код ці адпраўляць яго фота
  • Распаўсюджваць свае пашпартныя дадзеныя (інфармацыю асабістага характару, нумар мабільнага тэлефона), лагін і пароль доступу да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»
  • Паведамляць дадзеныя, атрыманыя ў выглядзе SMS-паведамленняў, сеансавыя паролі, код аўтарызацыі, пароль 3-D Secure і г.д.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад