Belgazprombank
  • 1
    Каштоўныя металы – эфектыўны спосаб абароны сваіх зберажэнняў ад інфляцыі
  • 2
    Даступныя для набыцця наступныя каштоўныя металы: золата, срэбра, плаціна
  • 3
    Мерныя зліткі ад 1 г да 1 кг
  • 4
    Неабмежаваны тэрмін захоўвання

Каштоўныя металы ў Беларусі

Кліенты ААТ «Белгазпрамбанк» маюць магчымасць набыць залатыя зліткі вагой ад 1 г да 500 г. Золата было і застаецца самым запатрабаваным і распаўсюджаным каштоўным металам, класічным інструментам інвесціравання свабодных грашовых сродкаў.

Таксама вы можаце купіць сярэбраныя зліткі масай ад 10 г да 1 кг. Кошт дадзенага металу істотна ніжэйшы за золата, што робіць срэбра больш даступным.

Плаціна – найболей каштоўны каштоўны метал. У аддзяленнях банка на продаж прапануюцца зліткі плаціны вагой ад 1 да 100 г.

Чаму набываць каштоўныя металы выгадна?

Гістарычна склалася, што плаціна, золата і срэбра – найменш схільныя рынкавым цыклам і эканамічным узрушэнням фінансавыя інструменты. Плацінавыя, сярэбраныя і залатыя зліткі:

  • захоўваюць сваю высокую каштоўнасць у доўгатэрміновай перспектыве;
  • валодаюць неабмежаваным тэрмінам захоўвання;
  • практычна немагчыма падрабіць. Якасць і сапраўднасць любога злітка лёгка ўсталяваць.

Як адбываецца пакупка?

Аперацыі з каштоўнымі металамі, як і адкрыццё фундушаў, даступныя кожнаму. Купіць золата ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Брэсце, Гродне, Гомелі і іншых гарадах можна ў аддзяленнях ААТ «Белгазпрамбанк» без выплаты ПДВ і прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу.

Для здзяйснення пакупкі вам неабходна:

  • вырашыць, які менавіта метал вам неабходзен. Вывучыць разліковыя кошты на каштоўныя металы ў залежнасці ад масы можна тут;
  • патэлефанаваць у банк і даведацца, ці ёсць у наяўнасці патрэбны вам злітак;
  • удакладніць, у якім з аддзяленняў банка можна ажыццявіць яго пакупку;
  • пад'ехаць у азначанае аддзяленне ў зручны для вас час.

Дадамо, што залатыя і сярэбраныя зліткі – не толькі надзейны інструмент інвесціравання, але і каштоўны падарунак для вашых родных і блізкіх. Іх рэкамендуецца набываць у спецыяльных футаралах з элегантным аксамітным ці іншым пакрыццём.

Інвестуйце ў золата і іншыя каштоўныя металы разам з ААТ «Белгазпромбанк»!

Тып футарала Найменне футарала Кошт продажу
(з ПДВ),
бел. руб.
297745 Футляр флакіраваны (р-р 33х19)  0,84
54907 Футляр з аксамітным пакрыццём для залатых мерных зліткаў 100 гр. 1,06
45769 Футляр з аксамітным пакрыццём для залатых мерных зліткаў 5 гр. 1,02
288168 Футляр з дрэва для сярэбраных мерных зліткаў 50 гр. (лакіраваны) 2,40
297480 Футляр з дрэва для залатых мерных зліткаў 100 гр. (матавы) 21,60
297482 Футляр з аксамітным пакрыццём для залатых мерных зліткаў 20 гр. 10,80
297481 Футляр з дрэва для залатых мерных зліткаў 50 гр. (матавы) 18,00
297479 Футляр з тканкавым пакрыццём для залатых мерных зліткаў 50 гр. 13,20
323375 Футляр з дрэва для залатых мерных зліткаў 10 гр. (лакіраваны) 2,12
323384 Футляр з аксамітным пакрыццём для залатых мерных зліткаў 10 гр. 1,02
323374 Футляр з дрэва для залатых мерных зліткаў 20 гр. (лакіраваны) 2,12
323888 Футляр з пакрыццём са скуры для залатых мерных зліткаў 10гр 1,08
323891 Футляр з пакрыццём са скуры для залатых мерных зліткаў 1гр. 1,08
323890 Футляр з пакрыццём са скуры для залатых мерных зліткаў 20гр. 1,08
323889 Футляр з пакрыццём са скуры для залатых мерных зліткаў 5гр. 1,08

 

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад