ААТ «Белгазпромбанк» аказвае паслугі па вядзенні бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў фізічных асоб у нацыянальнай і замежнай валюце (далей – бягучыя рахункі) у адпаведнасці з дамовамі бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, заключанымі ў перыяд да 01.08.2017.
Бягучы рахунак прызначаны для захоўвання грашовых сродкаў фізічных асоб, залічэння на рахунак грашовых сродкаў, якія паступаюць на карысць уладальніка рахунку, пералічэння грашовых сродкаў з рахунку па даручэнні ўладальніка і выдачы з рахунку наяўных грашовых сродкаў.
За час знаходжання грашовых сродкаў на рахунку налічваюцца працэнты па стаўцы 0,01% гадавых па рахунках у нацыянальнай у замежнай валюце.
З 01.08.2017 адкрыццё новых бягучых рахункаў для фізічных асоб не ажыццяўляецца.
Тарыфы на абслугоўванне рахункаў фізічных асоб знаходзяцца тут
Даведкі па тэлефоне 120