Belgazprombank

Для кліентаў ААТ «Белгазпрамбанк» даступна паслуга запыту мінімальнага плацяжу па крэдыце, інструментам пагашэнні якога з'яўляецца банкаўская плацежная картка:

1. C дапамогай «Інтэрнэт-Банк» Белгазпрамбанка

  1. Зайсці ў «Інтэрнэт-Банк» у раздзел «Плацежныя карткі»;
  2. Выбраць з пераліку крэдытную картку, націснуць кнопку «Еще» – «Астатак мінімальнага плацяжу па крэдыту»

2. З дапамогай мабільнага прыкладання BGPB mobile

  1. Спампаваць ці зайсці ў мабільнае прыкладанне BGPB mobile і абраць «Мае карты»
  2. Выбраць з пераліку крэдытную картку, абраць пункт меню «Астатак мінімальнага плацяжу па крэдыту»

3. З дапамогай віртуальнага галасавога памочніка кантакт-цэнтра

  1. агучце галасавому памочніку запыт «мінімальны плацёж па крэдыце»
  2. назавіце дадзеныя па аплатнай картцы (на выбар):
    • шэсць апошніх лічбаў нумара плацежнай карткі;
    • назва крэдыту і кодавае слова, устаноўленае для плацежнай карткі.

Для атрымання інфармацыі выклік неабходна ажыццяўляць з нумара мабільнага тэлефона, зарэгістраванага ў сістэме банка.

4. З дапамогай чат-бота ў мэсэнджэры Telegram

  1. адпраўце тэкставы запыт «мінімальны плацёж па крэдыце»
  2. перадайце нумар мабільнага тэлефона з дапамогай адпаведнай кнопкі месэнджэра
  3. увядзіце дадзеныя па аплатнай картцы (на выбар):
    • шэсць апошніх лічбаў нумара плацежнай карткі;
    • назва крэдыту і кодавае слова, устаноўленае для плацежнай карткі.

Для атрымання інфармацыі нумар мабільнага тэлефона, які перадаецца, павінен быць зарэгістраваны ў сістэме банка.

5. З дапамогай USSD-запыту з нумара мабільнага тэлефона, які выкарыстоўваецца Вамі для атрымання сеансавых пароляў ст «Інтэрнэт-банке»

  1. Увесці USSD-запыт *128*2*6*ХХХХ#, дзе ХХХГ – чатыры апошнія лічбы нумара атрыманай Вамі карткі.
Прыклад USSD-запыту: *128*2*6*1234#

6. З дапамогай SMS-паведамлення з нумара мабільнага тэлефона, які выкарыстоўваецца Вамі для атрымання сеансавых пароляў у «Інтэрнэт-банке»

  1. Адправіць паведамленне на кароткі нумар 2472 з тэкстам «OMPХХ», дзе ХХХГ – чатыры апошніх лічбы нумара карткі.
Прыклад тэкставага SMS-паведамлення: OMP1234.

Памер мінімальнага плацяжу для аплаты ў бягучым месяцы актуальны па стане на раніцу бягучага дня. Банк не спаганяе платы за SMS і USSD-запыты, аднак яе можа спаганяць мабільны апэратар.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад