Belgazprombank

Прыкладны пералік даступных аперацый з выкарыстаннем карткі ААТ «Белгазпрамбанк», тэрмін дзеяння якой прадоўжаны

Пры выкарыстанні карткі ААТ «Белгазпрамбанк», тэрмін дзеяння якой прадоўжаны, магчыма ажыццяўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наступных аперацый:

  • аплата тавараў/работ/паслуг у арганізацыя гандлю і сэрвісу, у тым ліку пры выкарыстанні мабільных плацежных дадаткаў, поўны пералік якіх размешчаны на карпаратыўным сайце ААТ «Белгазпрамбанк www.belgazprombank.by (напрыклад, Samsung Pay, Swoo Pay)*;
  • здзяйсненне аперацый на беларускіх інтэрнет-рэсурсах;
  • выдача наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і ПВН;
  • папаўненне бягучага рахунку з БПК з выкарыстаннем карткі ў банкаматах і ПВН;
  • здзяйсненне плацяжоў у банкаматах банка, у тым ліку прагляд балансу па картцы;
  • плацяжы і пераводы ў дыстанцыйных сэрвісах банка (Інтэрнэт-банк, DailyFin, BGPB mobile, 3D-плацяжы і пераводы).

Звяртаем увагу, што ўказаны прыкладны пералік даступных аперацый з выкарыстаннем карткі ААТ «Белгазпрамбанк», тэрмін дзеяння якой прадоўжаны, не распаўсюджваецца на аперацыі, якія ўчыняюцца за межамі Рэспублікі Беларусь або на замежных інтэрнет-рэсурсах. Такія аперацыі могуць быць адхіленыя замежнымі банкамі-экваерамі. Для ажыццяўлення аперацый за межамі Рэспублікі Беларусь рэкамендуем выкарыстоўваць іншыя карткі Белгазпрамбанка, тэрмін дзеяння якіх не змяняўся.

* Пры здзяйсненні аперацый пры выкарыстанні карткі, тэрмін дзеяння якой падоўжаны, могуць назірацца наступныя праблемы:

  • не праходзіць аперацыя прыладах, якія працуюць у афлайн-рэжыме, г.зн. у момант здзяйснення аперацыі не ажыццяўляецца запыт у абслуговы банк (напрыклад, аплата метро ў г.Мінск). У гэтым выпадку рэкамендуем скарыстацца іншай карткай Белгазпрамбанка, тэрмін дзеяння па якой не мяняўся;
  • не праходзіць аперацыя аплаты тавараў/работ/паслуг з выкарыстаннем бескантактавага чыпа ў прыладах, якія падтрымліваюць тэхналогію счытвання з выкарыстаннем бескантактавага чыпа. У гэтым выпадку неабходна здзейсніць з выкарыстаннем карткі, тэрмін дзеяння якой падоўжаны, дзве любыя аперацыі ў банкамаце Белгазпрамбанка (напрыклад, прагляд балансу) шляхам памяшкання карткі непасрэдна ў саму прыладу і ўводам ПІН-кода карткі, пасля чаго паўтарыць аперацыю аплаты па бескантактавым чыпе.
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад