-
1Індывідуальныя ўмовы крэдытавання ў банку
-
2Зніжка ад страхавога таварыства ЗАТ «Кентаўр» на страхавыя паслугі
-
3Спецыяльныя прапановы для прэміяльных і элітных картак Mastercard на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
-
4Даступная для выпуску нерэзідэнтам
-
5Cервіс Premium banking з прадастаўленнем персанальнага мэнэджэра
-
6Праграма «Бясцэнныя гарады» з доступам да незабыўных уражанняў у гарадах, дзе вы жывяце і падарожнічаеце
-
7Хуткае і камфортнае праходжанне рэгістрацыі на рэйс, пункта надгляду, пасадкі на рэйс у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» па праграме Fast track Mastercard
Белгазпрамбанк з гонарам прадстаўляе элітную банкаўскую картку World Elite Masterсard, якая з'яўляецца самым прэміяльным прадуктам міжнароднай плацежнай сістэмы Masterсard.
Мы сталі першым і адзіным банкам у Беларусі, які прапанаваў сваім кліентам гэты сапраўды прэміяльны банкаўскі прадукт, які найлепшым чынам улічвае індывідуальныя патрэбы паспяховых і заможных людзей.
Дадатковая інфармацыя:
- Памеры працэнтнага ўзнагароджання на рэшту па картах
- Напамінак трымальніка карты
- Умовы выкарыстання картак
- Інфармацыя аб умовах наведвання бізнес-залаў аэрапортаў:
Тып карткі | Назва | Lounge Key (бізнэс-залы аэрапортаў па ўсім свеце,за выключэннем РФ) |
RusPriority (бізнэс-залы ў РФ, Арменііі аэрапорце Мінск) |
Mastercard Lounge** |
World Elite Mastercard* | Колькасць бясплатных наведванняў па праграме | Безліміт + госці | Безліміт + госці | У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» не абмежавана ў рамках акцыі Mastercard |
Кошт наведванняў звыш бясплатных | 0 BYN | 0 BYN | 0 BYN | |
Момант спагнання платы і арганізацыя, якая спаганяе плату | – | – | – | |
Падрабязна | Інфармацыя аб Lounge Key | Інфармацыя аб RusPriority | Інфармацыя аб Mastercard Lounge |
*Калі ў бізнес-зале працуе па картцы больш за адну праграму, неабходна супрацоўніку залы назваць па якой з названых праграм жадаеце наведаць выбраную бізнес-залу аэрапорта.
**З інфармацыяй аб умовах наведвання гасцей трымальніка карткі неабходна загадзя азнаёміцца на сайце Mastercard.
Больш не трэба прысвячаць у асабістыя справы сваіх сакратароў і памочнікаў для ўдакладнення цікавай для вас інфармацыі або арганізацыі неабходнага мерапрыемства – даверцеся прафесіяналам, якія змогуць вырашыць ваша пытанне хутка і якасна!
Вы можаце звяртацца да вашага кансьержу па любых пытаннях, у тым ліку:
- арганізацыя водпуску або іншай паездкі (прадастаўленне патрэбнай інфармацыі, пошук і браніраванне лепшых білетаў, заказ трансфертаў, рэзерваванне гатэляў), дапамога ў нестандартных сітуацыях;
- дапамога ў выпадку крадзяжу ці страты мабільнага тэлефона, пашпарта, рэгістрацыі дакументаў;
- пошук перакладчыка, апошнія навіны, прадастаўленне памяшкання для сустрэч;
- арганізацыя свят і іншых мерапрыемстваў. Спецыфічныя паслугі Кансьерж;
- падбор падарункаў, дастаўка падарункаў практычна ў любую кропку свету, арганізацыя сюрпрызаў;
- складанне планаў выходнага дня (падбор мерапрыемстваў і месцаў для наведванняў і т.д.).
І шмат іншае!
Калі вам запатрабуецца нестандартнае рашэнне, то Concierge Service вас не падвядзе!
Тэлефон для сувязі Concierge Service: + 375 25 955 37 61
Адпраўка запыту на электронны адрас: info@konsierge.com
Telegram Messenger
Як падключыць Telegram Messenger Bot:
- Запампуйце на тэлефон дадатак«Telegram Messenger».
- Адкрыўшы прыкладанне, у радку пошуку уверсе ўвядзіце: «@MastercardConcierge_bot» і націсніце на робата.
- Убачыўшы прывітальнае паведамленне, унізе націсніце «Start».
- Увядзіце ваш кантактны нумар тэлефона, да якога прывязана ваша картка World Elite Masterсard, у міжнародным фармаце. Калі прыйдзе СМС з кодам, увядзіце яго для пацверджання.
- Абярыце мову зносін.
- Укажыце, як да вас можна звяртацца.
- Гатова! Цяпер вы можаце пакінуць запыт, націснуўшы кнопку «Чат» або «Сэрвісы».
Facebook Messenger
Як падключыць Facebook Messenger Bot:
- Запампуйце на тэлефон дадатак «Facebook Messenger».
- Адкрыўшы прыкладанне, у радку пошуку уверсе ўвядзіце: «@MasterCardConcierge» і націсніце на робата.
- Убачыўшы прывітальнае паведамленне, унізе націсніце «Пачаць».
- Абярыце мову зносін.
- Увядзіце ваш кантактны нумар тэлефона, да якога прывязана Ваша картка World Elite Masterсard, у міжнародным фармаце. Калі прыйдзе СМС з кодам, увядзіце яго для пацверджання.
- Гатова! Цяпер вы можаце пакінуць запыт, націснуўшы кнопку «Чат».
Спосабы адпраўкі запыту (тэлефон, электронная пошта, бот) выконваюцца аднолькава старанна і аператыўна.
Час выканання залежыць ад тыпу запыту і можа адрознівацца ў кожным канкрэтным выпадку. У любым выпадку Mastercard Concierge узгадняе з Вамі тэрміны і час падавання інфармацыі, а таксама арыентыровачныя тэрміны выканання запыту.
Выкананне запыту можа залежаць ад іншых пастаўшчыкоў паслуг. (Напрыклад, замоўленыя вамі білеты паступяць у продаж толькі праз 10 дзён. Умовы дастаўкі замоўленага тавару прадугледжваюць яго дастаўку толькі на працягу 3 працоўных дзён.)
Большасць простых запытаў выконваюцца на працягу 15 хвілін (напрыклад, браніраванне білетаў у кінатэатр, пошук інфармацыі аб авіябілетах, браніраванне століка ў рэстаране, заказ таксі, запіс у салон прыгажосці, прадастаўленне прагнозу надвор'я).
Паслуга Mastercard Concierge па пошуку інфармацыі і арганізацыі бясплатная.
Прыклады запытаў у службу:
Трымальнік карткі World Elite – калекцыянер твораў мастацтва, вярнулася з водпуску ў Рэйк'явіку і звязалася з Concierge Service, каб ёй дапамаглі знайсці адну старую вазу, якую яна заўважыла ў часопісе на прыёме ў акуліста. Каманда Concierge знайшла ўладальніка гэтай вазы, сабрала падрабязную інфармацыю аб магчымасці яе набыцця. На працягу некалькіх тыдняў, дзякуючы наладжанаму супрацоўніцтву паміж уладальнікам вазы і кліентам, каманда White Concierge дапамагла кліентцы яе набыць.
Пры ўездзе ў Турцыю ўладальніка карты World Elite затрымалі супрацоўнікі мытні з-за таго, што ён не задэклараваў наяўныя грошы, якія ўвозяцца ў краіну. Кліенту дапамаглі супрацоўнікі кансьерж службы, якія хутка звязаліся з мясцовым пасольствам і падалі адваката. Неўзабаве турыст змог спакойна прадоўжыць паездку.
Гісторыя аб тым, што кліент адправіўся адзін у кругасветнае падарожжа на 6 месяцаў, упэўнены ў тым, што служба Concierge суправаджае яго кругласутачна падчас паездкі і пры гэтым ён змог пакінуць усе справы ў Лондане на Concierge Service, каманда якога аплачвала рахункі, разбірала пошту, даслала падарунак да 90 юбілею бабулі і нават падала садоўніка. А па прыездзе кліента яго адзенне было здадзена ў пральню.
Трымальнік карты World Elite захацеў зрабіць сваёй жонцы падарунак. Ён патэлефанаваў у Concierge Service, апісаў, што падабаецца яго жонцы. Прадстаўнікі Concierge Service прапанавалі яму наведаць з жонкай карнавал у Венецыі. Была арганізавана бронь білетаў, атэля, месцаў у рэстаране і ў патрэбны час падаваўся аўтамабіль з вадзіцелем. Гэта была незабыўная паездка для гэтай пары.
Уладальніца карты World Elite была праездам у Лондане, і на вітрыне адной з крам убачыла сукенку, якая захацела абавязкова купіць. Але час быў вячэрні, крама – зачынены, а раніцай наступнага дня ёй трэба было ляцець. Яна проста патэлефанавала ў Concierge Service, апісала мадэль і паведаміла свой памер, адрас і назоў крамы. Гэтага было дастаткова, каб па вяртанні дадому яе ўжо чакала пасылка з запаветнай сукенкай.
Уладальнік World Elite выпадкова апынуўся ў Мілане ў той час, калі тамака выступаў знакаміты спявак. Паколькі загадзя паездка не планавалася, квіткі на канцэрт не былі замоўленыя, але ён захацеў у што б там ні стала яго наведаць. Як на злосць, аказалася, што ў продажы білетаў ужо даўно няма. Тады кліент звярнуўся ў Concierge Service. І супрацоўнікам Concierge Service удалося дастаць білеты!
Індывідуальны падыход, клопат аб вашай бяспецы і прыватнасці, выпрацоўка фінансавых рашэнняў камандай прафесіяналаў Белгазпрамбанка, абслугоўванне з улікам вашых пажаданняў дазволяць адчуць усе перавагі карткі World Elite Masterсard Белгазпрамбанка.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і па пытаннях набыцця карткі запоўніце, калі ласка, форму, размешчаную на старонцы. Мэнэджар нашага банка звяжацца з вамі зручным для вас спосабам і ў зручны для вас час і адкажа на ўсе вашыя пытанні.
Для зручнасці і бяспекі картка World Elite Masterсard напоўнена ўнікальным наборам страховак на тэрмін дзеяння вашай элітнай карткі з беспрэцэдэнтным страхавым пакрыццём, якія дзейнічаюць як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі: