У адпаведнасці з мэтамі, закладзенымі ў Праграме стратэгічнага развіцця банка, будавалася ў справаздачным годзе праца з персаналам.
Пошук і адбор персаналу ажыццяўляўся на падставе зацверджанага рэгламенту, узровень адпаведнасці профілі кандыдатаў на кіруючыя пасады вызначаўся з выкарыстаннем працэдур ассессмент-цэнтра.
У рамках падвядзення вынікаў працы за 2007 год і вызначэння задач на 2008 год быў арганізаваны і праведзены Адзіны дыялог з усімі катэгорыямі кіраўнікоў і спецыялістаў, па выніках якога на працягу справаздачнага года ў пасады былі павышаны 174 супрацоўніка банка.
У мэтах аптымізацыі колькасці персаналу распрацаваны і ўжываліся пры яе планаванні нарматывы нагрузкі на аднаго работніка.
Павышэнне кваліфікацыі персаналу ажыццяўлялася ў адпаведнасці з планам — навучанне на знешніх і ўнутраных семінарах, трэнінгах, курсах і г. п. прайшлі 822 супрацоўніка банка.