Belgazprombank

Акцыя па фінансаванні знешнегандлёвых здзелак!

Прэс-служба.

Новыя спецыяльныя ўмовы па фінансаванні экспартна-імпартных аперацый карпаратыўных кліентаў.

Акцыя па фінансаванні знешнегандлёвых здзелак!

Белгазпрамбанк прапануе юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць рэгулярныя экспартныя або імпартныя пастаўкі, прадпрыемствам, якія плануюць абнаўленне асноўных сродкаў, стварэнне новай вытворчасці на базе імпартнага абсталявання скарыстацца паслугамі гандлёвага фінансавання на спецыяльных умовах:

  • валюта: даляры ЗША, еўра;
  • форма фінансавання: аднаўляльная крэдытная лінія тэрмінам дзеяння да 3-х гадоў;
  • тэрміны пагашэння траншэй: 90, 120, 180, 360 дзен;
  • ліміт запазычанасці: ад 80 000 даляраў ЗША ў эквіваленце;

Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытнымі рэсурсамі залежыць ад працягласці траншу і складае:

для экспарцёраў:

Тэрмін пагашэння траншэй, дзён90120180360
% стаўка7,0%7,5 %8,0%9,0%

Акрамя таго, дзейнічае спецыяльная ўмова: пры наяўнасці экспартнага акрэдытыва, камісія за яго пацвярджэнне складзе ад 1,5% гадавых.

для імпарцёраў:

Тэрмін пагашэння траншэй, дзён90120180360
% стаўка7,0%7,5 %8,0%9,0%

Акрамя таго, дзейнічае спецыяльная ўмова: пры наяўнасці непакрытага акрэдытыва, камісійнае ўзнагароджанне па ім складзе ад 1,5% гадавых.

Гандлёвае фінансаванне для кампаніі – гэта:

  • Зніжэнне выдаткаў за кошт фінансавання па больш выгадных стаўках;
  • Страхаванне камерцыйных рызык за кошт банка;
  • Рост і павелічэнне долі рынку, рэалізацыя новых праектаў.

Скарыстацца прапановай могуць як дзеючыя кліенты Белгазпрамбанка, так і кліенты іншых банкаў.

Белгазпрамбанк актыўна працуе ў сферы міжнароднага гандлёвага фінансавання ўжо на працягу больш за 15 гадоў. За гэты перыяд Банкам было наладжана плённае супрацоўніцтва з вядучымі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, такімі як Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародная фінансавая карпарацыя, Еўразійскі банк развіцця. Больш за 80 вядучых беларускіх прадпрыемстваў ўжо па вартасці ацанілі супрацоўніцтва з Белгазпрамбанкам у сферы міжнароднага гандлёвага фінансавання.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах Упраўлення міжнароднага гандлёвага і структурнага фінансавання: (017) 229 15 05, 229 16 52

З сённяшняга дня Белгазпрамбанк прапануе Вам скарыстацца новай сістэмай дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання – «Інтэрнэт-банкам» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прэс-служба.

Белгазпрамбанк прапануе Вашай кампаніі скарыстацца аднаўляльнай крэдытнай лініяй у беларускіх рублях па прывабнай працэнтнай стаўцы.

Паважаныя кліенты! З 01.06.2012 ў філіяле №3 ААТ «Белгазпрамбанк», а таксама падначаленых філіялу №3 ЦБП ажыццёўлены структурныя змены.

24 мая ў рамках сустрэчы ўдзельнікаў VIP-клуба банка адбыўся першы турнір па рускім більярдзе Billiards Master Cup на прызы Белгазпрамбанка.

Афіцыйны дылер BMW у Рэспубліцы Беларусь ЗЗАТ «Автоидея» і ААТ «Белгазпрамбанк» аб'яўляюць спецыяльныя ўмовы набыцця аўтамабіляў BMW для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – крэдыт пад 9, 5% гадавых без дадатковых камісій і плацяжоў.

Паважаныя кліенты! З 01.05.2012 у філіялах №5 і №8 ААТ «Белгазпрамбанк», а таксама ў падпарадкаваных ім ЦБП ажыццёўлены структурныя змены.

Паважаныя кліенты! З 01.04.2012 ў філіялах №6 і №7 ААТ «Белгазпрамбанк», а таксама ў падпарадкаваных ім ЦБП ажыццёўлены структурныя змены.

Пераразмеркаванне грашовых сродкаў па банкаўскіх рахунках кліентаў, так званы Cash Pooling, — нядаўна ўкараніў Белгазпрамбанк. Аб асаблівасцях і перавагах новай тэхналогіі часопісу «Справа» распавёў намеснік старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Дзмітрый Міхайлавіч Кузьміч.

ААТ «Белгазпрамбанк» прапануе карпаратыўным кліентам аднаўляльнай крэдытную лінію па стаўцы ад 8% гадавых.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад