Belgazprombank

Арт-праект? Падзея!

Прэс-служба.
«Падзеяй года» названы арт-праект «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі», адкрыты 21 верасня 2012 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Арт-праект? Падзея!
 
Высокую ацэнку сумеснаму праекту ААТ «Белгазпрамбанк», нацыянальнай камісіі па справах UNESCO і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь даў выніковы, снежаньскі нумар часопіса «Мастацтва», у загалоўны матэрыяле «Пункцірам па арыенцірам», які склаў своеасаблівы рэйтынг знакавых падзей культурнага жыцця краіны за мінулы год. У апытанні прынялі ўдзел вядучыя мастацтвазнаўцы, арт-крытыкі, культуролагі, галерысты, мастакі, скульптары: Вольга Архіпава, Павел Вайніцкі, Барыс Крэпак, Ларыса Міхневіч, Уладзімір Парфенок, Вольга Рыбчинская, Рыгор Сітніца, Міхась Цыбульскі, Сяргей Шабохин, Яўген Шунейко.
 
Нагадаем, што карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка сёння прызнана самым буйным зборам работ экспрэсіяністаў Парыжскай школы не толькі ў Беларусі, але і ў цэлым ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Многія з набытых банкам твораў мастацтва ўключаны ў 2012 годзе ў рэспубліканскі спісгісторыка-культурнай спадчыны. Мастакі Парыжскай школы, самыя таленавітыя яе прадстаўнікі — ураджэнцы Беларусі. Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень, Якаў Балглей, Восіп Любіч, Яўген Зак, Роберт Генін трывала ўвайшлі ў кантэкст еўрапейскай культуры. Пра іх напісаны дзясяткі манаграфій, выдадзеныя альбомы, іх творы — у самых вядомых музеях свету. І цяпер, з вяртаннем на Радзіму, калекцыя работ «парыжскіх беларусаў» ўдастоілася найвышэйшай ацэнкі айчынных спецыялістаў.
 
У аглядзе часопіса «Мастацтва», у прыватнасці, адзначаецца: «Нацыянальны мастацкі музей гэтым гадоў варта вылучыць асабліва — як i належыць, ен стаў цэнтрам прыцяжэння мастацкага жыцця. Унікальны арт-праект «Мастакі Парыжскай школы» — ідэя Нацыянальная камісіі па справах ЮНЭСКА i Белгазпрамбанка. Апошні стаў ініцыятарам вяртання карцін мастакоў, што нарадзіліся ў Беларусі i сталі сусветна вядомымі за яе межамі: у прыватных калекцыянераў i на міжнародных аўкцыенах было набыта каля паўсотні твораў".
 
Азіраючыся на мінулы год, мастацтвазнаўцы часопіса разважаюць: «Чаго не было? Гучных, знакавых, рэзанансных праектаў у правінцыі. Хоць з'явы явіліся выразная канкурэнцыя ідэй i шыкоўныя аўтары, алё не паўсталі аўтарытэты, ды якіх прыслухоўваюцца i якія аспрэчваюць, не хапае ўмення прафесійна весці дыскусію, ну i банальнага — сродкаў i прыдатных пляцовак, каб рэалізаваць задуманае. На гэтым фоне ўражвае Белгазпрамбанк, які стварыў лепшую ва ўсходняй Еўропе калекцыю твораў мастакоў Парыжскай школы. Яму i аддамо сімвалічныя лаўры года».
 
Варта дадаць у працяг гэтых слоў, што гучны і рэзанансны праект у правінцыі абавязкова адбудзецца, і ўжо зусім хутка! Калекцыя Белгазпрамбанка адпраўляецца ў своеасаблівае «турнэ» па краіне што, безумоўна, надасць новы імпульс культурным жыцці Беларусі. І першым пунктам на гэтым шляху, гасцінным прыстанкам для работ мастакоў Парыжскай школы з 12 лютага па 21 красавіка 2013 года стане Гомельскі Палацава-паркавыансамбль Румянцавых і Паскевічаў.
Для даведкі: часопіс «Мастацтва» — штомесячнае друкаванае выданне аб беларускай культуры, заснаванае Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Прэс-служба.

Не толькі Марк Шагал, але і іншыя мастакі Парыжскай школы пабывалі на днях... у тэатры. Усяго на адзін вечар «зазірнулі» яны ў адрэстаўраваны будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: тут была прадстаўлена значная частка калекцыі «Мастакі парыжскай школы з Беларусі», якую фармуе ААТ «Белгазпрамбанк».

ААТ «Белгазпрамбанк» працягвае пашыраць сваю карпаратыўную калекцыю, якая фарміруецца ў рамках праекта «Арт-Беларусь». У прыватнага расійскага калекцыянера набыта праца нашага славутага суайчынніка Валенція Ваньковіча «Партрэт паэта Томаша Зана».

Прэс-служба.

«Аўтафокус аб'ектыва айфона «навёў рэзкасць» на жоўты дыск месяца – самы яркі аб'ект палатна, шчоўкнуў затвор. Яшчэ пару секунд і новая, здавалася, нават пахнуць фарбай карціна, на якой на выгляд праставаты, але такія рамантычныя лунацікі рыхтаваліся блукаць па віцебскай сіняга начным небе, ужо «глядзела» на Марка з экрана наўтбука.

У Мастацкім музеі Віцебска завяршыла працу выстава «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, музейных і прыватных сходаў». За час знаходжання арт-праекта ў горадзе над Дзвіной яго наведалі каля 2,5 тысяч чалавек.

Удала склаліся нядаўнія таргі сучаснага мастацтва на нью-ёркскім аўкцыёне «Сотбіс» для Белгазпрамбанка, які набыў чатыры каштоўных лота. Мастацкую калекцыю банка у бліжэйшы час папоўняць карціны Марка Шагала і Хаіма Суціна, створаныя ў перыяд росквіту гэтых мастакоў.

Старшыня праўлення ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер наведаў выставу «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. З калекцыі Белгазпрамбанка, музейных і прыватных сходаў». Візіт адбыўся ў рамках карпаратыўнага фестывалю самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў ААТ «Газпрам» «Факел», які ў гэтыя дні праходзіць у Віцебску.

Віцебскі мастацкі музей стаў гасцінным прыстанкам для арт-праекта «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. З калекцыі Белгазпрамбанка, музейных і прыватных сходаў». З 7 мая да 30 ліпеня жыхары і госці горада над Дзвіной атрымаюць магчымасць сваімі вачыма ўбачыць карціны мастакоў – выхадцаў з Беларусі, чые працы вярнуліся ў нашу краіну праз 100 гадоў.

Прэс-служба.

Сапраўднае мастацтва вечна і працягвае натхняць новыя пакаленні творцаў. Серыя мерапрыемстваў «Хаім Суцін ў часе і прасторы», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння знакамітага мастака, адбылася на яго малой радзіме, у Смілавічах.

Прэс-служба.

Выстава «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» мяняе сваё месца прапіскі. 14 студзеня завяршылася яе экспазіцыя ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад