Belgazprombank

Банк Развіцця прызнаў Белгазпрамбанк лепшым банкам-партнёрам у падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу

Прэс-служба.

На V Міжнародным форуме прадпрымальніцтва Банк развіцця выказаў падзяку банкам-партнёрам за актыўнае супрацоўніцтва ў рамках праграмы фінансавай
падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, ініцыятывы і дапамогу ў стварэнні новых механізмаў падтрымкі прадпрымальніцтва.
ААТ "Белгазпрамбанк" стаў абсалютным лідэрам адразу па некалькіх крытэрам.

Банк Развіцця прызнаў Белгазпрамбанк лепшым банкам-партнёрам у падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу

Акрамя таго, банк праявіў найбольшую актыўнасць у распрацоўцы і ўкараненні новых умоў і механізмаў фінансавання бізнесу.

Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу – заўсёды з'яўлялася прыярытэтным напрамкам работы ААТ «Белгазпрамбанк».
На сённяшні дзень выбар у карысць Белгазпрамбанка зрабілі больш за 20 000 бізнес-кліентаў і большасць з іх гэта прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу.

Лінейка крэдытных прадуктаў банка прапануе кліентам якасна новы ўзровень крэдытавання прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Крэдытныя праграмы накіраваны на рэалізацыю ключавых патрэбаў бізнесу: класічны разавы крэдыт, крэдытная лінія і аднаўляльная крэдытная лінія, а таксама шэраг спецыялізаваных крэдытных прадуктаў.

З пачатку 2015 года па кастрычнік 2015 года Белгазпрамбанкам у рамках сумеснай праграмы з ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» прафінансавана 67 праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на агульную суму 75.2 млрд. руб.

Дадзеная ўзнагарода пацвярджае, што супрацоўніцтва з Белгазпрамбанкам – зручны і выгадны для прадпрыемстваў спосаб падабраць найбольш аптымальную для бізнесу праграму фінансавання.

nagrada-bank-razvitiya-2.jpg

9 снежня адбыўся штогадовы візіт беларускай дэлегацыі ИСФМ (Інстытута сертыфікаваных фінансавых менеджэраў) у Лондан. У ходзе візіту дэлегацыя прыняла ўдзел у Штогадовай канферэнцыі ИСФМ Міжнароднай сеткі Global ІСВ/ ICFM, шэрагу бізнес-сустрэч і ўрачыстым прыёме ИСФМ.

9 снежня 2015 года ў заключнай частцы канферэнцыі «Прэмія HR-брэнд 2015» адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў прэміі, якой ўзнагароджваюцца лепшыя працадаўцы па выніках года. Белгазпрамбанк заваяваў першае месца ў намінацыі «Рэспубліка».

Прэс-служба.

Белгазпрамбанк атрымаў узнагароду Банкаўскай асацыяцыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (BACEE) у конкурсе гадавы фінансавай справаздачнасці.

Прэс-служба.

Белгазпрамбанк ўдастоены прэстыжнай узнагароды за высокі ўзровень якасці міжнародных разлікаў «STP Award 2014, Excellent quality in the delivery of commercial payments and financial institutions transfers».

Прэс-служба.

Карпаратыўны сайт Белгазпрамбанка другі раз у сваёй гісторыі стаў лаўрэатам конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТІБО-2015» у намінацыі «Інтэрнэт-сайт банкаўска-крэдытных устаноў».

Прэс-служба.

Падведзены вынікі акцыі матывацыі супрацоўнікаў ААТ «Белгазпрамбанк», якая праводзіцца Міжнароднай аплатнай сістэмай грашовых перакладаў «ЮНИСТРИМ». Урачыстае узнагароджанне пераможцаў адбылося 5 сакавіка ў бізнес-цэнтры «Sky Towers».

5 лютага 2015 года былі падведзены вынікі незалежнага даследавання, якое праводзілася інфармацыйна-аналітычным парталам infobank.by, і ўзнагароджанне банкаў – пераможцаў.

19 студзеня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па выніках 2014 года ўзнагароджвалі мецэнатаў беларускай культуры.

Паважаныя кліенты! Азнаёмцеся, калі ласка, з рэжымам працы аддзяленняў банка ў перадсвяточныя і святочныя дні ў перыяд з 24 снежня 2015 года па 10 студзеня 2016 года:

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад