17 снежня ў Беларускім дзяржаўным цырку адбылася Штогадовая сустрэча дабрачынцаў Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец». Партнёр фонду – ААТ «Белгазпрамбанк» – падрыхтаваў да сустрэчы пад купалам цырка падарунак: навагодняе казачнае прадстаўленне.
Гэта сустрэча аднадумцаў і добрых сяброў фонду, свята светлых успамінаў, душэўнай шчырасці і добрых пажаданняў. Усе, хто падтрымлівае ініцыятыву бескарыслівай дапамогі цяжкахворым дзецям, сабраліся ў гэты вечар, каб пачуць пра падапечных фонду - пра тых, каму іх дапамога дапамагла справіцца з хваробай і жыць паўнавартасным жыццём. Гэта сустрэча тых, хто дорыць шанец і тых, хто атрымаў гэты шанец.
Вечар быў напоўнены яркімі эмоцыямі і цёплымі словамі. Намеснік старшыні Апякунскага савета фонду «Шанец», саветнік старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Уладзімір Сажын распавёў аб праграмнай дзейнасці фонду, што ажыццяўляецца сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы ААТ «Газпром трансгаз Беларусь».
Сярод гасцей мерапрыемства былі лекары – прадстаўнікі розных медыцынскіх устаноў, у якіх праходзяць лячэнне многія падапечныя фонду. Дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Вольга Вітальеўна Алейнікава адзначыла важнасць сумесных намаганняў лекараў і фонду ў барацьбе за жыццё і здароўе нашых дзяцей. Яна таксама выказала словы захаплення іх мужнасцю і стойкасцю.
Многія з падапечных фонду ўжо здаровыя і змаглі прыйсці на гэты вечар са сваімі бацькамі, каб сказаць словы падзякі людзям, якія ўсім сэрцам адгукнуліся на іх бяду. Дырэктар фонду «Шанц» Наталля Маханько адзначыла, што бачыць шчаслівыя твары дзяцей – лепшая падзяка!
Самым кранальным момантам вечара стала выступленне маленькіх герояў – дзяцей, якім фонд аказаў дапамогу. Непасрэдныя, шчырыя, гарэзныя... Яны нікога не пакінулі абыякавымі. Нароўні з прафесійным вядучым Змітром Ашмянскім вечар вяла падапечная фонду «Шанец» Ксенія Корань.
Асаблівую атмасферу свята стварылі выхаванцы дзіцячай эстраднай студыі «Шанс» і ансамбль эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі».
Шчырую падзяку хацелася б выказаць стваральнікам відэаролікаў, якія дэманстраваліся на купале цырка ў працягу вечара.
Сацыяльная рэклама ад «Partizan Production» здолела адлюстраваць усю гаму пачуццяў і эмоцый – ад адчаю да надзеі.
Аб дзейнасці фонду і дасягненнях за 7 гадоў распавёў відэаролік «Аб фондзе ў лічбах і асобах».
Кранальны ролік ад «CinemaDog» пагрузіў ўсіх гасцей у свет летуценняў і надзей падапечных фонду «Шанец».
Добрымі чараўнікамі для дзяцей фонду "Шанец" у 2015 годзе сталі дзясяткі тысяч прыватных дабрачынцаў і кампаній. Дзякуючы іх дапамогі толькі за гэты год 155 дзяцей здабылі шанец перамагчы хваробу і атрымаць магчымасць жыць, расці, развівацца, цешачы сваіх родных.
Дадатковая інфармацыя:
У 2015 годзе фондам аказвалася дапамога па праграмах «Шанец», «Лекі і медыцынская дапамога», а таксама па праграмах «Удасканаленне аказання дапамогі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі» і «Дапамога дзецям з ювенильным рэўматоідным артрытам» пры фінансавай падтрымцы генеральнага партнёра ААТ «Газпром трансгаз Беларусь».