Дадзенае сцвярджэнне пацвярджаюць цяперашнія пенсіянеры – былыя супрацоўнікі Белгазпрамбанка. Іх актыўная жыццёвая пазіцыя, імкненне спазнаваць новае, пазітыўныя сяброўскія, правераныя часам адносіны – вартыя глыбокай павагі. Мы імкнемся падтрымліваць сувязь з тымі людзьмі, якія ўнеслі свой ўклад у станаўленне і развіццё банка. У гэтым годзе для нашых былых калег, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, была арганізавана экскурсія на выставу «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» (на фота).
У міжнародны дзень пажылых людзей віншуем усіх кліентаў сталага ўзросту і нагадваем, што ў Белгазпрамбанке вы можаце атрымаць якаснае пенсіённае абслугоўванне з максімальнай выгадай за адзін візіт у банк!
Для гэтага аформіце ў Белгазпрамбанку заяву аб пералічэнні пенсіі або дапамогі (пасля іх прызначэння ва ўстаноўленым парадку) на базавы рахунак, адкрыты ў нашым банку. Пасля гэтага мы выпусцім для вас бясплатную картку Cashalot Камфорт з падвышаным кэшбэкам 2% у найболей папулярных катэгорыях: пры аплаце медыцынскіх паслуг, лекаў, тавараў оптыкі, спартовых тавараў і адзежы, паслуг па занятку спортам, садовых прылад і паслуг па садоўніцтве ў спецыялізаваных крамах, а таксама да 10% у партнёрскай сеткі.
Кіраваць сваімі фінансамі можна будзе лёгка з дапамогай дадатку BGPB Mobile, у якім даступныя розныя сэрвісы і функцыі: «Інтэрнэт-банк», «SMS-кіраванне», USSD і SMS-запыт актуальнага балансу, бяспечныя плацяжы ў Інтэрнэце па тэхналогіі 3D-Secure, ўстаноўка лімітаў па карце, ёсць магчымасць падключэння карткі да плацежных сэрвісаў Apple Pay, Samsung Pay, Garmin Pay.
А калі вы прыйдзеце на пенсійнае абслугоўванне ў Белгазпрамбанк да 31 снежня 2024г., то зможаце прыняць удзел у акцыі «ПенсіON з камфортам» і атрымаць грашовы падарунак у памеры 50 BYN!
ДАВЕДАЧНА
Выплата грашовых падарункаў будзе ажыццяўляцца да 31.03.2025г. Фізічная асоба можа прыняць удзел у акцыі «ПенсіON з камфортам» адзін раз.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.