Belgazprombank

Здзелка з карпаратыўнымі аблігацыямі: на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 лістапада ўпершыню ў гісторыі рынку каштоўных папер РБ была здзейснена здзелка РЭПО з карпаратыўнымі аблігацыямі

Беларускі рынак.

Гэтымі аблігацыямі сталі каштоўныя паперы ААТ “Белгазпрамбанк, размешчаныя 6 кастрычніка. Аб'ём здзелкі склаў 499,9 млн BYR, працэнтная стаўка — 7, 75% гадавых, тэрмін здзелкі — 7 дзён.

Рубель будзе ўмацоўвацца

На мінулым тыдні попыт на даляры ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы знізіўся ў параўнанні з папярэднім тыднем прыкладна ў 2,5 разы — да 64,3 млн USD, што аказалася ненашмат вышэй прапановы, роўнага 58,5 млн. USD. У гэтых умовах Нацыянальны банк пакінуў біржавы курс даляра без зменаў.

Еўрапейская валюта на БВФБ патаннела на 2% у сувязі з паслабленнем курсу еўра на міжнародным фінансавым рынку. Курс расійскага рубля па дачыненні да беларускага на БВФБ знізіўся на 1, 12%, а на таргах Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы курс даляра ў адносінах да расейскага рубля 11 лістапада дасягнуў максімальнага значэння з кастрычніка 2004 г.

У той жа час старшыня Цетробанка РФ Сяргей Ігнацьеў, выступаючы на пасяджэнні банкаўскага камітэта Дзярждумы, заявіў, што ў наступным годзе банк можа пайсці на ўмацаванне намінальнага курсу рубля, каб не дапусціць паскарэння інфляцыі. Гэта было першае выступленне. С. Ігнацьева пасля таго, як прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў яго кандыдатуру ў якасці кіраўніка Цэнтрабанка на другі тэрмін.

С. Ігнацьеў паведаміў, што ў 2006 г. банк плануе актывізаваць дзеянні, накіраваныя на прадухіленне інфляцыі, велічыня якой у наступным годзе чакаецца на ўзроўні 8,5%. Пры гэтым, па яго думку, магчымае ўмацаванне намінальнага курсу рубля знізіць тэмп росту ВУП нязначна — “літаральна на дзесятыя долі адсотка. Павышэнне рэальнага эфектыўнага курсу рубля ў наступным годзе плануецца на ўзроўні 10%, гэта значыць, калі суадносіны еўра/долар на міжнародным рынку не зменіцца, то ў намінальным выразе расійскі рубель умацуецца па адносінах да гэтых валют на 1,5%.

На большае разлічваць не варта. С. Ігнацьеў заявіў, што Цэнтрабанк не будзе радыкальна змяняць палітыку, якую праводзіць у апошні час, гэта значыць ён будзе імкнуцца паступова зніжаць інфляцыю, не дапушчаючы рэзкага павышэння рэальнага эфектыўнага курсу рубля.

Інфляцыя ўзяла сваё

На рынку міжбанкаўскіх крэдытаў РБ на мінулым тыдні сітуацыя была спакойнай: сярэдняя стаўка па крэдытах на 1 дзень у беларускіх рублях знаходзілася на ўзроўні 5% гадавых. Фактычныя рэшткі сродкаў у фондзе абавязковых рэзерваў па прыцягнутых сродках у беларускіх рублях вагаліся ў значных межах. Адразу пасля святаў — 8 лістапада — яны знізіліся да 423, 6 млрд BYR, але 10 лістапада падскочылі да 487,7 млрд BYR.

Па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, у кастрычніку спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,9% пасля росту ў верасні на 0,1%. Гэта зніжае верагоднасць змяншэння стаўкі рэфінансавання Нацбанкам у бягучым годзе.


Уладзімір ТАРАСАЎ

Беларусы і рынак

№44 (679) - 14 - 21 лістапада 2005

У апошнія два-тры гады паміж беларускімі банкамі і насельніцтвам намеціўся істотны прагрэс у супрацоўніцтве. Прычым, у адрозненне ад 90-х гг...
Такім чынам, грамадзяне Беларусі захоўвалі ў банках у гэты перыяд 5.235,9 млрд BYR, або каля 2, 44 млрд. USD.На думку спецыялістаў, росту ўкладаў садз...
Перасягнуўшы 29 лістапада псіхалагічны парог — 500 USD за ўнцыю, золата працягвае свой пераможны ўздым на сусветных рынках, што робіць гэты ме...
Імклівы рост коштаў на каштоўныя металы справакаваў попыт на зліткі з іх і ў Беларусі — напрыклад, продаж золата насельніцтву ў Белгазпрам...
Трымальнікам электронных грошай EasyPay і пластыкавых картак Белгазпрамбанка ў самай найбліжэйшай будучыні будзе прадастаўлена магчымасць ...
“Берліё дзейнічае з 1999 года як прыватная сістэма безнаяўных разлікаў за паліва і спадарожныя матэрыялы “BERLIO CARD. З 1 ліпеня 2005 года гэтая сі...
Крэдыт будзе прадастаўлены двума траншамі. Першы — у доларах ЗША на суму 5 млн. USD, другі — у еўра на суму, эквівалентную 10 млн. USD. Стаўка па к...
У рамках развіцця праграмы мікракрэдытавання Белгазпрамбанк вывеў на рынак новую паслугу. Гэтым прадуктам стала прадастаўленне экспрэс-к...
У Беларусі няма металічных грошай у шырокім звароце, у паўсядзённым жыцці ў якасці сродку плацяжу мы выкарыстоўваем толькі папяровыя купю...
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад