Belgazprombank

Аб зменах у плацежных пагадненнях

Прэс-служба.

Паважаныя кліенты! Інфармуем, што с 25.10.2024г. уступаюць у сілу наступныя дакументы:

- новая рэдакцыя Умоваў выкарыстання фізічнымі асобамі асабістых дэбетавых банкаўскіх плацежных картак;

- змены ў Дагавор аб аказанні паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання;

- новая рэдакцыя Правілаў адкрыцця ў ААТ «Белгазпрамбанк» базавых рахункаў.

1. Асноўныя змены Умоваў выкарыстання фізічнымі асобамі асабістых дэбетавых банкаўскіх плацежных картак:
- удакладнены парадак ажыццяўлення валютна-абменных аперацый і выказвання трымальнікам сваёй згоды з выкарыстаннем абменных курсаў пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый з выкарыстаннем карткі (п.5.6 Умоваў);
- удакладнены формы атрымання згоды на плацежную аперацыю (п.6.40 Умоваў).

2. Асноўныя змены Дагавора аб аказанні паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (далей – Дагавор ДБО):
- Дагавор дапоўнены нормамі (пп.53-55 Дагавора ДБА) аб парадку ажыццяўлення валютна-абменных аперацый і аб выказванні згоды на выкарыстанне абменных курсаў пры правядзенні валютна-абменных аперацый;
- у п.45 Правілаў ДБО, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай Дагавора ДБО, актуалізавана інфармацыя аб дакуменце, які пацвярджае факт паспяховага завяршэння аперацыі з выкарыстаннем СДБА і ў прыладах самаабслугоўвання, у тым ліку пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый (п.45 Правілаў).

3. Асноўныя змены Правілаў па адкрыцці базавых рахункаў:
- удакладнены парадак выказвання трымальнікам сваёй згоды з выкарыстаннем абменных курсаў пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый з выкарыстаннем карткі (п. 5.12 Правілаў базавых рахункаў);
- актуалізавана інфармацыя аб дакуменце, які пацвярджае факт паспяховага завяршэння аперацыі з выкарыстаннем карткі, а таксама ажыццяўлення валютна-абменных аперацый (п.6.37 Правілаў базавых рахункаў);
- удакладнены формы атрымання згоды на плацежную аперацыю (п.6.49 Правілаў базавых рахункаў).

З новай рэдакцыяй дакументаў можна азнаёміцца па спасылках:
Умовы выкарыстання фізічнымі асобамі асабістых дэбетавых банкаўскіх плацежных картак
Дагавор аб аказанні паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання
Правілы адкрыцця ў ААТ «Белгазпрамбанк» базавых рахункаў».

Telegram_BGPB.PNG

Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.


Апошнія навіны
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад