Belgazprombank

Гандбольная Ліга Чэмпіёнаў вяртаецца ў Брэст!

Прэс-служба.

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, генеральным спонсарам якога з'яўляецца Белгазпрамбанк, заваяваў пуцёўку ў групавы раўнд Лігі Чэмпіёнаў! Пасля шасцігадовага перапынку самы прэстыжны гандбольны клубны турнір у свеце вяртаецца ў Брэст.

Гандбольная Ліга Чэмпіёнаў вяртаецца ў Брэст!

За выхад у групавы раўнд Лігі Чэмпіёнаў на дамашняй пляцоўцы Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова змагаліся чатыры каманды. Акрамя гаспадароў турніру, у кваліфікацыйным турніры прымалі удзел чэмпіёны Славакіі, Сербіі і Галандыі. Спаборніцтвы праходзілі ў фармаце «фіналу чатырох».

6 верасня гаспадары пляцоўкі не зведалі праблем у матчы з «Таргос Бево» з Галандыі, выйграўшы з розніцай у 13 мячоў – 36:23. У іншым паўфінале славацкая «Татран» апынуўся мацней сербскай «Вайводзіны» 25:21.

Чэмпіёны Галандыі нічога не змаглі супрацьпаставіць нападам левага паўсярэдняга Ніколы Манойловича (№9)

У вырашальным матчы 7 верасня сышліся чэмпіёны Беларусі і Славакіі. Каманды добра знаёмыя адзін аднаму па SEHA-лізе. Толькі ў мінулым сезоне яны сустракаліся тройчы. Аматары гандбола, напэўна, добра памятаюць красавіцкую сустрэчу гэтых каманд у паўфінале SEHA-лігі, калі беларускі клуб апынуўся мацней толькі ў серыі пенальці – 31:30.

Такім жа напружаным атрымаўся і матч за выхад у групавы раўнд Лігі Чэмпіёнаў. Першы тайм завяршыўся ўнічыю – 12:12. Гульню зрабілі брэсцкія гандбалісты ў сярэдзіне другога тайма, выйшаўшы наперад на пяць мячоў (24:19) на 52-й хвіліне гульні. Але чэмпіёны Славакіі не збіраліся здавацца, закінуўшы чатыры неўзаемных мяча, і скараціўшы разрыў да мінімуму.

59-я хвіліна гульні змясціла гол капітана БГК Люба Вукича і промах з пенальці славацкага гандбаліста. На апошняй хвіліне каманды абмяняліся галамі, зафіксаваўшы выніковы лік гульні 26:24.

Вырашальны гол у гульні з «Татранам» закінуў капітан БГК імя Мяшкова Люба Вукіч

Брэсцкі клуб выканаў адну з прамежкавых задач сезону, заваяваўшы пуцёўку ў групавы раўнд Лігі Чэмпіёнаў. Беларуская каманда згодна з лёсаваннем трапіла ў групу «А». Сапернікамі нашых гандбалістаў стануць «Кіль» (Германія), «Металург» (Македонія), «Заграб» (Харватыя), «Натурхаус Ла-Рыёха» (Іспанія) і «ПСЖ» (Францыя). Першы матч групавога этапу БГК правядзе на выездзе супраць іспанскага клуба 28 верасня. У раўнд плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў выйдуць чатыры лепшыя каманды з групы.

ААТ «Белгазпрамбанк» сардэчна віншуе з выхадам у групавы раўнд Лігі Чэмпіёнаў гульцоў, заўзятараў і адміністрацыю Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова. Жадаем не спыняцца на дасягнутым і радаваць сваіх шматлікіх заўзятараў далейшымі перамогамі!

Брэсцкі гандбольны клуб імя А. П. Мяшкова зноў стаў першым. На гэты раз не толькі ў беларускім гандболе, але і ў сферы асваення банкаўскіх паслуг: усе гульцы і трэнеры БГК з гэтага часу з'яўляюцца уладальнікамі сучасных карт-стыкераў Белгазпрамбанка для бескантактавых плацяжоў і маюць магчымасць рабіць пакупкі ў адзін дотык, эканомячы, такім чынам, час.

Прэс-служба.

22 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае закрыццё IV Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ».

7 кастрычніка ў Літоўскім мастацкім музеі адбыўся міжнародны прэс-паказ і прэзентацыя дакументальна-асветніцкага тэлевізійнага праекта «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі». Паказ прымеркаваны да пачатку трансляцыі аднайменнага тэлесерыяла з 7 фільмаў па літоўскаму тэлебачанню.

Прэс-служба.

Напярэдадні ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь быў дадзены афіцыйны старт Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ». Ужо ў чацвёрты раз «ТЭАРТ» ўпэўнена адкрыў заслону перад патрабавальнай і ўдзячнай публікай.

Старшыня Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю міжнароднага тэатральнага форуму «ТЭАРТ».

Прэс-служба.

Выстава «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі», што адкрылася 11 верасня ў Вільні, зрабіла сапраўдны бум у інфармацыйнай прасторы суседняй дзяржавы. Нацыянальнае тэлебачанне Літвы вяло прамую трансляцыю з цырымоніі адкрыцця, а прэс-канферэнцыю, прысвечаную праекту, наведалі прадстаўнікі ўсіх вядучых СМІ.

Прэс-служба.

Учора ўвечары ў Віленскай карціннай галерэі адкрылася унікальная выстава, якая з'яўляецца састаўной часткай карпаратыўнага праекта Белгазпрамбанка «Арт-Беларусь». У літоўскую сталіцу, дзе экспазіцыя прабудзе да 9 лістапада, прывезлі 69 работ беларускіх майстроў Парыжскай школы. Onliner.by з'ездзіў на адкрыццё, каб паглядзець, як прымаюць наша мастацтва ў Еўрапейскім саюзе.

Прэс-служба.

Прыемны сюрпрыз Белгазпрамбанк падрыхтаваў для жыхароў літоўскай сталіцы – з сённяшняга дня ў Віленскай карціннай галерэі выстаўлены працы беларускіх мастакоў Парыжскай школы. Экспазіцыя, якая з'яўляецца састаўной часткай карпаратыўнага праекта «Арт-Беларусь», налічвае 69 жывапісных, графічных і скульптурных работ са збораў банка, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і прыватных калекцый.

11 верасня ў Віленскай карціннай галерэі адкрываецца выстава «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі». Адна з самых масавых і папулярных газет нашай краіны, «Комсомольская правда в Белоруссии», прысвяціла гэтай падзеі артыкул у нумары ад 29 жніўня.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад