Узнагароду Наталлі Арцимене ўручыў мэр горада Аляксандр Рагачук
Акрамя таго, у Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце выказалі падзяку Віктару Бабарыка і куратару карпаратыўнай калекцыі банка Аляксандру Зименко за падтрымку культурных і сацыяльных праектаў. Белгазпрамбанк ажыццявіў іх значная колькасць у юбілейны для горада над Бугам год.
Так, новае жыццё Белгазпрамбанк удыхнуў у вядомую ў Брэсце выставу «Усе разам», якая праводзілася ў лютым.
17 траўня 2019 года ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрыўся мастацкі праект з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка «Аксіёмы»– на выставе прадставілі 20 твораў мастакоў, якія нарадзіліся ў межах сучаснай Беларусі, чые імёны атрымалі шырокае грамадскае прызнанне за мяжой. Яна адкрылася ў Ноч музеяў, карысталася асаблівай папулярнасцю сярод жыхароў і гасцей горада, і прыцягнула вялікую колькасць аматараў мастацтва. А 14 лістапада ў новым прасторы «Кансерва» у Брэсце адкрылася «After Party»: выстава пераможцаў і ўдзельнікаў пятага «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам».
Белгазпрамбанк прыняў удзел у фестывалі гісторыі і культуры «Úlmus», прымеркаванай да гадавіны атрымання Брэстам Магдэбургскага права. Наведвальнікі фестывалю атрымалі магчымасць убачыць друкаваную майстэрню Францыска Скарыны пры дапамозе шлема віртуальнай рэальнасці.
Традыцыйны, дванаццаты па ліку, міжнародны турнір па гандболе «Кубак Белгазпрамбанка» прайшоў з 23 па 25 жніўня 2019 года ў брэсцкім Палацы спорту «Вікторыя» ім. А. П. Мяшкова.
Акрамя таго, спецыяльна да тысячагоддзя Брэста Белгазпрамбанк прадставіў лімітаваную серыю прэміяльных карт Visa Platinum з індывідуальным дызайнам.
Асобна варта згадаць, што супрацоўнікі Брэсцкай абласной дырэкцыі Белгазпрамбанка прысвяцілі любімаму гораду ўдзел у Брэсцкім начным забегу, які праводзіўся ў Дзень горада другі год запар.
– Юбілей – гэта не толькі фінансавыя выдаткі і фінансавы ўдзел, гэта перш за ўсё эмоцыі, станоўчыя і незабыўныя. І Белгазпрамбанк, акрамя ўсяго іншага, стварыў сваімі праектамі выдатную эмацыйную атмасферу для жыхароў і гасцей горада Брэста, – адзначыла Наталля Арціменя.
Старшыня праўлення Белгазпрамбанка не змог прысутнічаць на ўручэнні, і Наталля Арціменя па даручэнні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта перадала яму ўзнагароду на карпаратыўным навагоднім вечары банка.