Belgazprombank

Интервью председателя Правления ОАО "Белгазпромбанк" газете "Культура"

"Культура".

Навучыцца казаць «Дзякуй!», каб пачуць «Калі ласка»!

Вядомы мецэнат распавёў, якія культурныя праекты гатовы падтрымаць і чаму на яго часам крыўдуюць творцы.

Роля прыватнага капіталу ў сферы культуры ў апошнія пару гадоў стала, што называецца, «набалелай тэмай», а можа, нават і хваравітай, бо адлюстроўваецца яна зазвычай у негатыўным ключы: маўляў, няма ў нас сваіх мецэнатаў… Ды, прызнаемся, не так і часта даводзіцца чуць пункт гледжання на гэтую праблему з адваротнага боку — тых самых рэальных або патэнцыйных мецэнатаў, інвестараў, спонсараў і г. д. Хаця лішне нават казаць, што да іх меркаванняў трэба прыслухоўвацца як мага больш уважліва — прынамсі, дзеля таго, каб на змену абстрактным нараканням прыйшлі канкрэтныя сумесныя праекты.

Паспяховае турнэ па беларускіх гарадах твораў нашых суайчыннікаў - мастакоў Парыжскай школы разбурыла многія стэрэатыпы пра «нячулых да прыўкраснага нуварышаў». І - засведчыла, што айчынны бізнес хоча (і можа) стаць паўнапраўным суб'ектам культурнага працэсу. А вось пра тое, чаму сёння гэта адбываецца хіба ў выключных выпадках, мы гутарым з ідэйным ініцыятарам «парыжскага праекта» — старшынёй Праўлення «Белгазпрамбанка» Віктарам БАБАРЫКАМ.

— Перш-наперш давайце вызначымся на паняційным узроўні. Няма ніякіх падстаў для таго, каб разглядаць дабрачыннасць у галіне культуры як нейкі абавязак бізнесу. Хто сказаў, што апошні нешта павінен? Вось, у нас часта ўжываюць словазлучэнне “сацыяльная адказнасць", не зусім правільна разумеючы яго сэнс: сацыяльная адказнасць таго або іншага бізнес-суб’екта прадугледжвае стварэнне чалавечых умоў працы для сваіх супрацоўнікаў, а пры чым тут фінансаванне выставак ці спектакляў? І таму калі бізнес усё ж нешта робіць на гэтай ніве (а ён, між іншым, і сапраўды нешта робіць!), трэба перадусім навучыцца казаць яму “Дзякуй"!.

— А няўжо не кажуць?

— Згадаю той прыклад, які ўжо неаднаразова агучваў: мы збіраем і прывозім на Беларусь калекцыю твораў мастакоў Парыжскай школы, заплаціўшы падатак на дабавачную вартасць. Апошні такі плацёж — за май 2012 года — нам не кампенсавалі да гэтага часу. Адначасова на ўсіх ўзроўнях нас пытаюць: чым дапамагчы? І вельмі здзіўляюцца: як гэта так адбываецца? Няўжо вам яшчэ дагэтуль не кампенсавалі? Я таксама здзіўляюся. Першы раз, калі мы прывезлі на Беларусь карціны нашых славутых землякоў, не было яшчэ з боку адпаведных дзяржустаноў такой увагі да нашай дзейнасці па вяртанню на радзіму мастацкіх каштоўнасцей, але ўсе рабілася ў досыць сціслыя тэрміны. А цяпер нашы дакументы наогул губляюцца ў кабінетах чыноўнікаў! У дзяржаўных сродках масавай інфармацыі нават назву нашага банка згадаць баяцца, спасылаючыся на Закон аб рэкламе... Хаця, здавалася б, пры чым ён у дадзеным выпадку? Калі б мы ставілі сабе за мэту выгоду, самапіяр, той бюджэт можна было б патраціць на рэкламу банка куды больш эфектыўна!

Такім чынам, мы атрымалі досыць прыкры “сігнал" — нас, як быццам, пакаралі, хаця, здавалася б, нічога кепскага мы не зрабілі... І калі б такія “сігналы" былі іншымі, калі б за сваю добрую справу бізнесмен мог пачуць элементарнае “Дзякуй!" — паверце, ягоны імпэт значна ўзрос бы.

— У той самы час, да культурных ініцыятыў бізнес-структур многія ўсё яшчэ ставяцца насцярожана: маўляў, ці не хаваецца за філантрапічнымі ідэямі нейкі чыста меркантыльны інтарэс?..

— Я не вазьмуся сцвярджаць, што ўсе прадстаўнікі бізнесу — шчырыя ды сумленныя людзі. Скажу хіба пра іншае: як сведчыць мой досвед, крывадушнасць у той або іншай меры прысутнічае ва ўсіх сферах чалавечага жыцця, яна ўласцівая зусім не толькі камерсантам. Падступнікі роўным слоем “размазаны" паўсюль, — гэта не асаблівасць той ці іншай прафесіі. Але існуе вельмі добры крытэрый ацэнкі чыёй-кольвечы дзейнасці: “Па пладах пазнаеце іх…".

— Вы і сапраўды здзейснілі пераканаўчы “дэмарш": творы мастакоў Парыжскай школы па вашай ініцыятыве атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці — “рухомай", паводле афіцыйнай фармулёўкі, але насамрэч нязрушнай, бо цяпер банк ніколі не здолее “перадумаць" ды зноў прадаць гэтыя работы за мяжу. Чаму вы так смела спалілі масты?

— Бо шчыра лічым гэтыя работы самай што ні ёсць гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

— Але дапытлівы розум не супакоіцца, шукаючы матывацыю гэтага вашага праекта: калі не рэклама, дык што?

— Ва ўсіх праектах “Белгазпрамбанка" няма той аднабокасці, якая, па словах Казьмы Пруткова, уласцівая флюсу. Мы не меркантыльныя людзі — мы проста прагматыкі, і таму ніколі не ацэньваем свае крокі толькі паводле крытэрыя вокамгненнай выгады. Вядома, эканамічны складнік тут таксама прысутнічае: усе салідныя банкі з даўняй пары фарміруюць свае мастацкія калекцыі. Гэта — той актыў, які ў кожным разе будзе толькі павялічвацца ў цане. Але... Ізноў жа, калі б мы кіраваліся адно эканамічным фактарам, тыя самыя грошы можна было б патраціць і больш эфектыўна. Тут важнейшы акурат нематэрыяльны, ідэйны складнік. Гэты праект красамоўна адлюстроўвае саму ідэалогію нашага банка: разумныя, культурныя і заможныя людзі сваімі справамі фарміруюць разумную, культурную і заможную дзяржаву.

— Для менталітэту жыхароў былой савецкай прасторы такая лагічная сувязь здаецца празмерна ідэалістычнай: у свядомасці многіх парушылася повязь паміж грамадскім ды прыватным...

— Хаця насамрэч яна больш чым відавочная. Я слаба сабе ўяўляю, як разумныя і заможныя людзі могуць камфортна жыць у беднай і, даруйце, “глупой" краіне — і, натуральна, наадварот. Так не бывае, бо краіна — гэта і ёсць мы. Таму праект па вяртанні на Беларусь твораў нашых геніяльных суайчыннікаў выглядае цалкам лагічным.

Урэшце, тут была і яшчэ адна матывацыя: засведчыць, што нейкія буйныя культурныя ініцыятывы прыватнага капіталу магчымыя і ў нашай краіне. А не зусім спрыяльныя пакуль што абставіны... Яны ніколі не бываюць мацнейшыя за людскую волю. Калі на тваім шляху трапляецца камень або якая іншая перашкода, гэта зусім не азначае, што ты мусіш спыніцца. Бо ёсць жа і некаторыя іншыя варыянты дзеянняў: пераскочыць, адсунуць убок, абысці... І — рухацца далей, бо як жа інакш?

— Але, падаецца, той поспех, які меў і мае ваш праект пад час экспанаванняў у абласных цэнтрах, нібыта зацярушвае ўсякія непаразуменні...

— Вырашыўшы правезці калекцыю па буйных беларускіх гарадах, мы вельмі хваляваліся: ці будзе яна там запатрабавана? Дык, як мне распавядалі, у Гомелі нават чэргі стаялі! Уяўляеце: чэргі — на выстаўку! Або яшчэ такі прыклад. Мы змясцілі на старонках нашай банкаўскай карпаратыўнай газеты шэраг артыкулаў пра суайчыннікаў з Парыжскай школы. І вось, прыходзіць да мяне мой знаёмы і просіць адзін ці два нумары: як выявілася, ён збіраў іх ды падшываў у брашуркі — не раўнуючы, бы ў старыя часы, калі кнігі былі ў дэфіцыце!

— Нагадаю, што на старонках “Культуры" ўжо чацвёрты год выходзіць рубрыка “Вяртанне імёнаў", прысвечаная мастакам — выхадцам з Беларусі…

— Зрэшты, такія матэрыялы ў дэфіцыце і сёння — прынамсі, па гэтай тэматыцы. Нават здзіўляе, чаму нашы захады не абудзілі належнай цікавасці шырокага кола мастацтвазнаўцаў да феномену Парыжскай школы. Балазе тут яшчэ столькі тэм для дысертацый, столькі адкрыццяў наперадзе! І адна справа, калі ты карыстаешся карцінкамі з Інтэрнэту, бо арыгіналы знаходзяцца ў прыватных калекцыях на Захадзе, а зусім іншая — калі іх можна пабачыць у тваім родным горадзе.

Уласна, гэта датычыцца і тых тэатральных праектаў, якія наш банк падтрымлівае на партнёрскай аснове. Падаецца, вось ужо шэсць гадоў мы ходзім па коле: яно становіцца ўсё шырэй і шырэй, але ж ніяк не можа разамкнуцца. Самі фестывалі “ТэАРТ" штораз становяцца ўсё больш прадстаўнічымі, а вось вынік...

— Дзякуючы фінансавай падтрымцы банка беларускі глядач займеў папраўдзе ўнікальную магчымасць пакаштаваць самыя “вяршкі" актуальнага тэатральнага працэсу Еўропы. Няўжо гэтага замала, каб прызнаць праект паспяховым?

— Да гледача ніякіх прэтэнзій няма: без сумневу, “ТэАРТ" істотна змяніў і кантынгент, і ўпадабанні тэатральнай публікі... Сучасны тэатр высокага ўзроўню стаў модным у Мінску, і, натуральна, мяне гэта вельмі радуе. Пытанне ў іншым: ці ўплывае неяк тая падзея на айчынны тэатральны працэс, на беларускіх драматургаў, рэжысёраў, акцёраў, ці прагнуць яны “адкрыцца" для сусветнай тэатральнай прасторы? Ізноў жа, нейкія зрухі ёсць, і сёння ўжо магчыма разнастаіць замежную праграму адэкватнымі ёй айчыннымі прэм’ерамі. Але агулам... Як падаецца, фестываль існуе нібыта адасоблена ад нашай тэатральнай паўсядзённасці, ён не стаў каталізатарам паўстання нейкай цэласнай сістэмы, здатнай да самаразвіцця, хаця мы ад пачатку ставілі менавіта такую мэту…

— Здаецца, прычыны зразумелыя: “вялікія" тэатры больш схільныя рабіць касавыя спектаклі, а не фестывальныя эксперыменты, незалежныя ж — скардзяцца на брак фінансаў...

— Уявіце, быццам да нас у банк прыйшоў камерсант і папрасіў крэдыт. Натуральна, ты адразу запатрабуеш ад яго бізнес-план. А ён у адказ здзівіцца: “Які бізнес-план, чаму бізнес-план?". Сітуацыя трохі абсурдная, ці не так? Але калі да цябе прыходзіць тэатральны дзеяч у пошуках фінансаў для ажыццяўлення сваёй смелай задумы, і ты задаеш яму нейкія элементарныя пытанні, ён чамусьці адразу пачынае крыўдаваць. Агульная ідэя, нібыта, вартая ўвагі, але... пра канкрэтны праект казаць не выпадае. Не кажучы ўжо пра ўменне гэтую ідэю адстойваць.

— Не так даўно быў праанансаваны ваш грандыёзны праект “Арт-Беларусь", і ўжо нават сёння ён перасягнуў межы адной толькі калекцыі жывапісу...

— У маіх марах вымалёўваецца прыблізна такая карціна: вы адчыняеце дзверы — і перад вашымі вачыма распасціраецца ўся парадыгма тысячагадовай гісторыі айчыннай культуры. Важна не толькі на словах выяўляць той унёсак, які зрабілі нашы суайчыннікі ў міжнародны культурны працэс, але і прадэманстраваць канкрэтныя доказы: скажам, старадрукі або слуцкія паясы, а ў наступных залах, вядома, і Парыжскую школу. Тады мы ўвачавідкі пераканаемся, што цягам усёй сваёй гісторыі наш народ жыў не на ўзбочыне сусветнай культуры, а ў самым яе “сэрцы…

Але пры гэтым не трэба забывацца і на сучаснасць. “Арт-Беларусь" прадугледжвае таксама і выстаўкі найноўшага мастацтва з удзелам куратараў ды аўтараў з усяго свету — уключна, вядома, з нашай краінай. Для айчынных творцаў гэта будзе выдатная магчымасць упісацца ў сусветны актуальны арт-працэс. Праект павінен стаць той пляцоўкай, якая дазволіць нам убачыць свет, а свету — убачыць нас.

Яшчэ адзін аспект: музейныя заняткі. За мяжой існуе выдатная практыка ладзіць звычайныя школьныя ўрокі непасрэдна ў экспазіцыі: гэта куды цікавей, чым у класе. Ды і ўвогуле праца з таленавітай моладдзю, якая павінна мець сваю школу, канцэпцыю, падыход... Сёе-тое мы ўжо пачынаем рэалізоўваць на базе Смілавіцкага дома дзіцячай творчасці.

— Нават многія работнікі культуры сёння жывуць выключна прагматыкай сённяшняга дня: як зрабіць платныя паслугі, як зладзіць рамонт, як ашчадзіць нейкую капейчыну… Але вы кажаце перадусім пра нейкія глабальныя рэчы...

— Натуральна, дробязі таксама вельмі важныя, але... Яны не павінны засланяць бачанне перспектывы. Уласна, асноўнае адрозненне сапраўдных лідараў ад выканаўцаў палягае менавіта ва ўменні мысліць стратэгічна. Бо адпачатная менавіта стратэгія — яна вызначае і нашы канкрэтныя крокі. Прыкладам, ёсць яміна на дарозе да замка або палаца. Калі мясцовыя ўлады спадзяюцца, што праз год-другі ў гэтае ціхае пакуль месца хлыне плыня турыстаў, выбоіну ліквідуюць. А калі няма ўсведамлення перспектывы, калі ты ўмееш мысліць толькі надзёншчынай, але не заўтрашнім днём, дык адкуль у цябе возьмецца матывацыя рабіць нешта канкрэтнае? Яміна так і застанецца...

— Бізнесмены з іншых краін нярэдка агучваюць памкненне ўплываць на развіццё соцыуму — скажам, праз буйныя арт-цэнтры або маштабныя некамерцыйныя фестывалі. У нас жа падобныя праекты пакуль адзінкавыя. Ці не баіцеся застацца “белай варонай"?

— Я больш чым перакананы, што беларускія бізнесмены мала адрозніваюцца ў плане свайго светапогляду ад амерыканскіх або, скажам, японскіх. Любому нармальнаму чалавеку, незалежна ад яго нацыянальнасці ці прафесіі, уласцівы нармальныя чалавечыя памкненні. У тым ліку — і рабіць добрыя ды карысныя справы. Адпаведна, гатоўнасць бізнесу маштабна ўключыцца ў культурны працэс у нас ёсць, справа толькі...

— Дык у чым жа? Хто вінаваты?

— Памкненне шукаць нейкага канкрэтнага “казла адпушчэння", каб узваліць на яго плечы ўсю віну, падаецца мне цалкам непрадуктыўным. Так, нехта падуладны спакусе вінаваціць ва ўсіх бедах дзяржаву, альбо сквапны бізнес, альбо мастакоў-няздараў, што не могуць скарыць свет... Але, ведаеце, нават у сямейных канфліктах звычайна вінаваты абодва бакі: гэта цэлы суплёт праблем, якія і вырашаць трэба комплексна.

Насамрэч, мы ўсе ў той ці іншай ступені “недацягваем". Людзям культуры не хапае смеласці ды лідарскіх якасцей, дзяржаўныя органы, як падаецца, у пэўных сітуацыях маглі б дзейнічаць больш узважана і эфектыўна (прыклады я ўжо прыгадваў), ды і прадстаўнікі бізнесу часам пабойваюцца праяўляць ініцыятыву. Я абсалютна перакананы, што гэтае зачараванае кола немагчыма разарваць вокамгненна — толькі паступова, праз дыялог і ўзаемную павагу адно да аднаго, праз усведамленне, што, пры ўсёй нашай рознасці, мы робім агульную справу. І тады здолеем знайсці кансенсус. Гэта досыць складаны шлях: шукаць паразуменне, пераконваць, даводзіць заўсёды няпроста. Але толькі ён можа прывесці да станоўчых вынікаў…

Фота Юрыя ІВАНОВА

Аўтар: Ілья СВІРЫН

Газета "Культура", 29.06.2013

Газета «Рэспублика».

Центр визуальных и исполнительских искусств, министерства культуры Беларуси и России, две солидные структуры — Белгазпромбанк и Газпром трансгаз, а также множество официальных партнеров представляют Международный форум театрального искусства ТЕАРТ.

В преддверии и во время брестского турнира Александр МЕШКОВ, по его признанию, установил рекорд по количеству интервью, приходившихся в среднем на день. Беседа с корреспондентом “ПБ была хронологически последней. Мы выдержали паузу в надежде дождаться впечатлений главного из учредителей БГК от игровой презентации обновленной команды.

Самого желанного из событий культового августовского турнира брестская публика не дождалась. Третий год кряду белгазпромбаноковский тро...
Македонскому "Вардару" для досрочной победы в брестском турнире не хватило 12 секунд. Столько времени оставалось до сирены, когда разыг...
На премьерный домашний показ обновленной версии брестского клуба имени Мешкова прохладным пятничным вечером собралось две тысячи зрител...
Интерфакс-Запад.

В городе над Бугом сегодня стартует шестой Международный турнир по гандболу «Кубок Белгазпромбанка». Брестский гандбольный клуб им. Мешкова – один из лидеров отечественного гандбола, примет у себя в гостях не менее титулованные команды: 13-кратных чемпионов России «Чеховских медведей», 14-кратных чемпионов Украины – «ЗТР» из Запорожья, а также чемпиона Македонии, участника группового турнира Лиги Чемпионов сезона 2013/2014 «Вардар» из Скопье. Кубок уже давно заслужил репутацию наиболее авторитетных товарищеских соревнований, проходящих на постсоветском пространстве.

Занимающий 7-е место по величине активов среди коммерческих банков БеларусиБелгазпромбанк во II квартале 2013 года увеличил свои активы на 12,7% (до 11,8 трлн. BYR) по сравнению с I кварталом. Это намного превысило темпы роста активов остальных крупнейших банков Беларуси. В результате Белгазпромбанк сократил разрыв с ними.

После дождика в четверг в Бресте отмечали открытие гандбольного сезона. Презентация состава клуба имени Мешкова в декорациях девятнадцатого века от отеля "Эрмитаж" была приурочена к старту "Кубка Белгазпромбанка-2013".

Международный форум театрального искусства "ТЕАРТ-2013", который пройдет в Минске с 28 сентября по 21 октября, уже собрал первый аншлаг. На спектакль "Лир" по мотивам трагедии Уильяма Шекспира в постановке санкт-петербургского театра "Приют Комедианта" все билеты проданы. Об этом БЕЛТА сообщили организаторы.

Поддержка клиентов
Операторами телефонной связи может взиматься оплата за звонок в соответствии с тарифами.
Напишите нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Логотип компании
Назад
Назад