Выстава «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі», што адкрылася 11 верасня ў Вільні, зрабіла сапраўдны бум у інфармацыйнай прасторы суседняй дзяржавы. Нацыянальнае тэлебачанне Літвы вяло прамую трансляцыю з цырымоніі адкрыцця, а прэс-канферэнцыю, прысвечаную праекту, наведалі прадстаўнікі ўсіх вядучых СМІ.
Прыватны тэлеканал PenkiTV пабываў на вернісажы і ўзяў інтэрв'ю ў арганізатараў экспазіцыі.