Belgazprombank

$5 мільёнаў для фінансавання малога бізнэсу

"Звязда".

Беларусь дабілася поспеху ў сферы развіцця малога i сярэдняга бізнэсу, заявіў на цырымоніі падпісання пагаднення аб прадастаўленні ААТ «Белгазпрамбанк» крэдыту ў суме 5 мільёнаў долараў для фінансавання прыватных прадпрыемстваў дырэктар Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC) па Цэнтральнай i Усходняй Еўропе Эдвард Насім.

Карпарацыя працуе ў Беларусі ўжо некалькі гадоў, i галоўнай мэтай яе, паводле слоў спадара Насіма, з'явы яўляецца развіццё прыватнага сектара — малога i сярэдняга бізнэсу, таму што гэты сектар дае максімальную колькасць працоўных месцаў. Крэдыт, выдадзены «Белгазпрамбанку», дазволіць IFC пашырыць доступ ды фінансавых рэсурсаў для большай колькасці беларускіх прадпрыемстваў (як мяркуецца, гэта крэдытная лінія пойдзе на фінансаванне 20-30 прыватных прадпрыемстваў) i ўмацаваць фінансавую сістэму рэспублікі. Ды таго ж доўгатэрміновая крэдытная лінія дазволіць «Белгазпрамбанку» дыверсіфікаваць сваю дзейнасць i пашырыць крэдытны партфель. Эдвард Насім выказаў спадзяванні, што гэта інвестыцыя закладзе трывалую аснову будучай сумеснай працы карпарацыі i нашай краіны i будзе спрыяць развіццю сектара малога бізнэсу, які іграе ключавую ролю ў забеспячэнні эканамічнага росту i стабільнасці.

Як адзначыў старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабрыка, крэдыт IFC забяспечыць банку доступ ды доўгатэрміновых фінансавых рэсурсаў, якія немагчыма атрымаць з іншых крыніц на рынку, i дапаможа задаволіць попыт на доўгатэрміновае фінансаванне з боку малых i сярэдніх прадпрыемстваў. «Пагадненне, падпісанае «Белгаз - прамбанкам» i IFC, з'явы яўляецца пазітыўным знакам, што пацвярджае вядучыя пазіцыі, якія банк займае на фінансавым рынку Беларусі. А гэты інвестыцыйны праект адкрывае дадатковыя магчымасці не толькі для банка, але i для яго кліентаў», — сказаў Віктар Бабрыка.

Ігар ШЧУЧЭНКА, "ЗВЯЗДА"

... Старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка палічыў сітуацыю з датамі няпростай. Бо гэта не «Белгазпрамбанку» 15 гадоў, а камандзе аднадумц...
Эканамічная газета.
Праграма развіцця ААТ «Белгазпрамбанк» да 2010 года прадугледжвае рост ўласнага капіталу банка ў 3 разы, актывы павінны штогод прырастаць не...
Эканамічная газета.
У мінулую пятніцу, 16 верасня, адбылася прэзентацыя першага публічнага выпуску аблігацый ААТ «Белгазпрамбанк». Дата іх размяшчэння заплана...
Інвестарам прапанаваны новы прадукт на фінансавым рынку Беларусі — карпаратыўныя аблігацыі ААТ «Белгазпрамбанк», што для нашай краіны не...
ААТ "Газпром" ініцыюе выхад ААТ "Белгазпрамбанк" на міжнародныя рынкі даўгавых абавязацельстваў.Як перадае карэспандэнт "Інтэрфакса", пра г...
Рэспубліка.
Банкіры і фінансісты аперуюць велізарнымі сумамі, але як і старажытныя эліны вераць у міфы. Толькі не алімпійскія, а карпаратыўныя. У прыва...
Рэспубліка.
Для стабільнага вядзення справы бізнесмены хочуць браць крэдыты на некалькі гадоў, а не на 5-6 месяцаў. У гэтых надзей ёсць шанцы. Міжнародна...
Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК) і ААТ "Белгазпрамбанк" 17 чэрвеня 2005г. у Мінску падпісалі пагадненне аб прадастаўленні апошняму крэ...
Беларускі рынак.
Тысячны крэдыт Белгазпрамбанка ў рамках праграмы мікракрэдытавання Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця атрымала мінская фірма ...
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад