Belgazprombank

«Белгазпрамбанк» імкнецца максімальна наблізіць паслугі ды спажыўцоў...

"Звязда".

Як вядома, ААТ "Газпрам" выступіла з ініцыятывай, каб з наступнага года цэны на расійскі газ вызначаліся на падставе рынкавых механізмаў, у тым ліку i з выкарыстаннем біржавых каціровак. Што гэтя значыць, мяркуем, кожнаму зразумела: цэны на прадукт будуць павышацца. Праўда, у 2005 годзю нічога падобнага не прадбачыцца, аб чым на сустрэчы з беларускімі журналістамі заявіў намеснік старшыні праўлення ААТ "Газпрам" Андрэй Круглоў.

Закранаючы мяркуемую ў будучым цэнавую палітыку расійскіх газавікоў, Андрэй Круглоў падкрэсліў, што ў Расіі многія спажыўцы газу выходзяць па сваіх цэнах на міжнародны ўзровень. Гэта датычыцца, у прыватнасці, тых жа металургаў. Таму i "Газпрам" імкнецца ды таго, каб цана на газ набліжалася калі не ды сусветнага ўзроўню, то хаця б вызначалася на падставе попыту i прапанавання, як гэта адбываецца ва ўсіх рынкавых эканоміках. Між іншым, ды стварэння апошняй імкнецца i Расія. Акрамя таго, паводле слоў Андрэя Круглова, РФ зараз дастаткова хутка рухаецца ў накірунку ўступлення ў Сусветную гандлевую арганізацыю, а адзін з прынцыпаў апошняй, як вядома, выраўноўванне цэн на адзін i той жа прадукт як унутры краіны, так i за яе межамі. Пытанне гэта няпростае, але, тым не менш, прадстаўнік "Газпрама" лічыць, што нічога драматычнага ў выніку павышэння цэн не адбудзецца. На думку спадара Круглова, наадварот, падобны крок табары для прамыслоўцаў стымулам для ўкаранення новых энергазберагальных тэхналогій. У якасці аргументу ен прывеў вопыт Заходняй Еўропы, дзе энергазберажэнне — выгадная галіна прамысловасці, якая з'явы яўляецца інвестыцыйна емістай i ў якую інвестары актыўна ўкладваюць грошы i атрымліваюць прыбытак.

Увогуле ж прэс-канферэнцыя, якая сабрала прадстаўнікоў розных СМІ, была прымеркавана ды сходу акцыянераў ААТ "Белгазпрамбанк", якія не толькі падвялі вынікі работы фінансавай установы, алё i вызначылі арыенціры па далейшаму развіццю i пашырэнню бізнэсу. Што датычыцца вынікаў, то аб паспяховай рабоце банка гаворыць хаця б тое, што "Белгазпрамбанк" атрымаў міжнародны рэйтынг агенцтва FITCH. Паводле слоў старшыні праўлення банка Віктара Бабарыкі, банк у чарговы раз прадэманстраваў сваю зарыентаванасць на поспех, наватарства ў выпрацоўцы стратэгіі. З мэтай пашырэння сваіх магчымасцяў банк правеў чарговую эмісію акцый, па выніках якой статутны фонд павялічыўся амаль у чатыры разы i перавысіў 20 мільярдаў рублёў. Падкрэслім i той факт, што летась напрамую, без гарантый урада i акцыянераў, былі прыняты рашэнні аб доўгатэрміновым фінансаванні "Белгазпрамбанка" з боку Еўрапейскага банка рэканструкцыі i развіцця i Міжнароднай фінансавай карпарацыі адпаведна на 6 i 5 мільёнаў долараў. Праўда, як заявіў Віктар Бабрыка, банк збіраецца зноў выходзіць так ЕБРР з ініцыятывай аб павелічэнні ўжо існуючых крэдытных ліній, паколькі патрэба, напрыклад, у мікракрэдытаванні вялікая: крыніц фінансавання малога i сярэдняга бізнэсу катастрафічна не хапае. Закранаючы пытанне прыцягнення банкамі фінансавых рэсурсаў у краіну, банкір адзначыў, што "Белтрансгазам" устаноўлены на гэты год нарматыў у памеры 21 мільена долараў фактычна ўжо выкананы. Аднак спыняцца на дасягнутым банк не збіраецца i плануе дадаткова прыцягнуць яшчэ 15-20 мільёнаў долараў з боку заходніх фінансавых рынкаў. Дарэчы, у планах банка на бліжэйшую перспектыву — выхад на рынак знешніх пазык шляхам выпуску карпаратыўных аблігацый.

Увогуле банк імкнецца максімальна наблізіць свае паслугі ды спажыўцоў. Істотна абнавіўся спектр рознічных аперацый, сярод якіх асаблівае месца займаюць аўтакрэдытаванне, продажаў золата ў мерных злітках, у тым ліку з адтэрміноўкай аплаты, плацяжы за тавары ў сетцы Інтэрнэт у новай плацежнай сістэме EASY PAY i г. д. Такім чынам, кіраўніцтва робіць усё, каб кліенты банка абслугоўваліся на больш выгадных умовах.

Ігар ШЧУЧЭНКА, газета "Звязда"

... Старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка палічыў сітуацыю з датамі няпростай. Бо гэта не «Белгазпрамбанку» 15 гадоў, а камандзе аднадумц...
Эканамічная газета.
Праграма развіцця ААТ «Белгазпрамбанк» да 2010 года прадугледжвае рост ўласнага капіталу банка ў 3 разы, актывы павінны штогод прырастаць не...
Эканамічная газета.
У мінулую пятніцу, 16 верасня, адбылася прэзентацыя першага публічнага выпуску аблігацый ААТ «Белгазпрамбанк». Дата іх размяшчэння заплана...
Інвестарам прапанаваны новы прадукт на фінансавым рынку Беларусі — карпаратыўныя аблігацыі ААТ «Белгазпрамбанк», што для нашай краіны не...
ААТ "Газпром" ініцыюе выхад ААТ "Белгазпрамбанк" на міжнародныя рынкі даўгавых абавязацельстваў.Як перадае карэспандэнт "Інтэрфакса", пра г...
Рэспубліка.
Банкіры і фінансісты аперуюць велізарнымі сумамі, але як і старажытныя эліны вераць у міфы. Толькі не алімпійскія, а карпаратыўныя. У прыва...
Рэспубліка.
Для стабільнага вядзення справы бізнесмены хочуць браць крэдыты на некалькі гадоў, а не на 5-6 месяцаў. У гэтых надзей ёсць шанцы. Міжнародна...
Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК) і ААТ "Белгазпрамбанк" 17 чэрвеня 2005г. у Мінску падпісалі пагадненне аб прадастаўленні апошняму крэ...
"Звязда".
Беларусь дабілася поспеху ў сферы развіцця малога i сярэдняга бізнэсу, заявіў на цырымоніі падпісання пагаднення аб прадастаўленні ААТ «Б...
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад