Belgazprombank

Беларускі Белгазпрамбанк плануе да 2010г. павялічыць актывы да 250 млн. даляраў, уласны капітал – да 50 млн. даляраў

ПРАЙМ-ТАСС.

Беларускі Белгазпрамбанк плануе да 2010г. павялічыць актывы да 250 млн. даляраў, уласны капітал – да 50 млн. даляраў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення расійскага "Газпромбанка" Кірыл Левін у ходзе прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску.

Расейскі "Газпромбанк" разам з расейскім ААТ "Газпром" з'яўляецца найбуйнейшым акцыянерам Белгазпрамбанка.

На 1 студзеня 2005г. валавыя актывы банка складаюць 211,8 млрд. бел. руб. / 24% да 2003 г./, уласны капітал - 35,4 млрд. бел. руб. / 16,8% да 2003 г./, /1 даляр – 2153 бел. руб./. Статутны фонд банка на 1 студзеня 2005г. склаў 20,4 млрд. бел. руб., павялічыўшыся за год у 3,6 разы.

Па выніках 2004 г. Белгазпрамбанк атрымаў балансавы прыбытак у памеры 3,118 млрд. бел. руб. /1 даляр – 2153 бел. руб./, што на 14,6% больш, чым у 2003г. Крэдытны партфель банка павялічыўся на 35,3% да 154 млрд. бел. руб., у тым ліку аб'ём крэдытаў па лініі ЕБРР – на 16, 4% да 13, 5 млрд. бел. руб.

"У адпаведнасці з рашэннем сходу акцыянераў па выніках працы ў 2004г. Белгазпрамбанк накіруе 30 працэнтаў прыбытку ў фонд дывідэндаў", - паведаміў у ходзе прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка.

У 2005г. Белгазпрамбанк плануе павелічэнне прыбытку не менш чым на 20%, актываў банка – не менш чым на 25%, крэдытаў кліентам – на 20-25%. "Пры гэтым важна не дапусціць перакрэдытавацца, што можа выклікаць праблемы з ліквіднасцю. Трэба дыверсіфікаваць рызыкі", - адзначыў ён.

Па словах В. Бабарыка, у 2004г. банк практычна цалкам выканаў даведзеныя яму нарматывы прыцягнення замежных фінансавых рэсурсаў у краіну ў аб'ёме 21 млн. даляраў. "У 2005г. мы плануем прыцягнуць яшчэ 15-20 млн. даляраў знешніх пазык з боку заходніх фінансавых рынкаў", - дадаў ён.

Мяркуецца, што інвестарамі будуць не толькі фінансавыя інстытуты /ЕБРР і МФК/. Сродкі будуць прыцягвацца таксама ў форме сіндыкаваных крэдытаў, а ў перспектыве - па аблігацыйных пазыках.

"У Беларусі вельмі мала крыніц фінансавання малога бізнесу і тэмпы выбаркі крэдытаў /па лініі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця/ нашмат больш, чым мы чакалі. Мы плануем звяртацца ў ЕБРР з просьбай аб пашырэнні ўжо існуючых крэдытных ліній для павелічэння аб'емаў мікракрэдытавання", - адзначыў В. Бабарыка.

К. Левін таксама паведаміў, што Газпромбанк як акцыянер ўдзельнічае ў праграме Белгазпрамбанка па прыцягненні знешніх запазычанняў і вылучае яму субардынаваныя дэпазіты. "Першыя 5 млн. даляраў былі прадастаўлены ў снежні /2004г./, другія 5 млн. мы вылучаем сёння. Мы лічым, што якая расце капіталізацыя банка дазволіць яму прасцей і танней ажыццяўляць знешнія запазычанні", - сказаў ён.

Як адзначыў прысутны на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні ААТ "Газпрам" Андрэй Круглоў, Белгазпрамбанк з'яўляецца асноўным фінансавым органам па разліках "Газпрома" з Беларуссю.

"Хоць мы вітаем ператварэнне банка у універсальны, але, перш за ўсё, мы зацікаўлены і даручаем банку, каб ён быў такі адзінай структурай, якая б забяспечвала празрыстасць і надзейнасць фінансавых патокаў", - дадаў ён.

"Ужо дасягнуты нядрэнныя вынікі па Белтрансгазу, то ёсць разлікі Белтрансгаза ажыццяўляюцца ў асноўным праз Белгазпрамбанк і мы таксама зацікаўлены ў тым, каб Белтрансгаз пераходзіў на разлікі ў Белгазпрамбанк. Вядома, мы ведаем аб дзеючым у Беларусі рашэнні ўрада, згодна з якім дзяржкампаніі павінны абслугоўвацца ў дзяржбанках. Вядома, дзеючыя рашэнні трэба выконваць, але мы лічым, што ў нас дастаткова аргументаў для таго, каб працягнуць дыялог па стварэнні адзінага разліковага цэнтра за газ у асобе Белгазпрамбанка і ў гэтым напрамку мы будзем далей працаваць", - адзначыў А. Круглоў.

Белгазпрамбанк створаны ў 1997г. на базе камерцыйнага банка "Алімп". Цяпер акцыянерамі банка з'яўляюцца ААТ "Газпром" – 33,91% акцый, расейскі "Газпромбанк" – 33,91%, ААТ "Белтрансгаз" - 23,5%, беларускі ўрад – 8,63% і беларуска-расійскае СП "Брэстгазаапарат" – 0,05%.

Сяргей Здановіч, ПРАЙМ-ТАСС

... Старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка палічыў сітуацыю з датамі няпростай. Бо гэта не «Белгазпрамбанку» 15 гадоў, а камандзе аднадумц...
Эканамічная газета.
Праграма развіцця ААТ «Белгазпрамбанк» да 2010 года прадугледжвае рост ўласнага капіталу банка ў 3 разы, актывы павінны штогод прырастаць не...
Эканамічная газета.
У мінулую пятніцу, 16 верасня, адбылася прэзентацыя першага публічнага выпуску аблігацый ААТ «Белгазпрамбанк». Дата іх размяшчэння заплана...
Інвестарам прапанаваны новы прадукт на фінансавым рынку Беларусі — карпаратыўныя аблігацыі ААТ «Белгазпрамбанк», што для нашай краіны не...
ААТ "Газпром" ініцыюе выхад ААТ "Белгазпрамбанк" на міжнародныя рынкі даўгавых абавязацельстваў.Як перадае карэспандэнт "Інтэрфакса", пра г...
Рэспубліка.
Банкіры і фінансісты аперуюць велізарнымі сумамі, але як і старажытныя эліны вераць у міфы. Толькі не алімпійскія, а карпаратыўныя. У прыва...
Рэспубліка.
Для стабільнага вядзення справы бізнесмены хочуць браць крэдыты на некалькі гадоў, а не на 5-6 месяцаў. У гэтых надзей ёсць шанцы. Міжнародна...
Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК) і ААТ "Белгазпрамбанк" 17 чэрвеня 2005г. у Мінску падпісалі пагадненне аб прадастаўленні апошняму крэ...
"Звязда".
Беларусь дабілася поспеху ў сферы развіцця малога i сярэдняга бізнэсу, заявіў на цырымоніі падпісання пагаднення аб прадастаўленні ААТ «Б...
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад