Belgazprombank

"Энергічны" банк

Белорусская Деловая Газета.

Выйсці на рынак знешніх запазычанняў шляхам выпуску карпаратыўных аблігацый, павялічыць да 2010 года актывы да 250 мільёнаў даляраў, а уласны капітал да 50, правесці "рэінжынірынг банка" – аб гэтых і іншых планах падзялілася з журналістамі кіраўніцтва ААТ "Белгазпрамбанк".

Прэс-канферэнцыя адбылася ў гатэлі "Мінск" па выніках сходу акцыянераў. Цяпер акцыянерамі банка з'яўляюцца ААТ "Газпром" – 33,91% акцый, расейскі Газпромбанк – 33,91%, ААТ "Белтрансгаз" – 23,5 % , беларускі ўрад – 8,63% і беларуска-расійскае СП "Брэстгазаапарат" – 0,05%.

Менеджмент і гаспадары банка па традыцыі гаварылі пра поспехі. Аб тым, што мы жывем не Швейцарыі, заставалася здагадвацца толькі па намёках на няпростае стаўленне бізнесу і ўрада. Разам з тым, як прызнаўся старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, выхваляцца яму было асабліва прыемна, паколькі поспехі ёсць на самай справе.

У прыватнасці, у 2004 годзе была праведзена чарговая эмісія акцый банка, у выніку якой статутны фонд банка павялічыўся амаль у чатыры разы і перавысіў 20 млрд. рублёў. Акрамя таго, была атрымана першая транша субардынаванага крэдыту ў 5 млн даляраў ад "Газпромбанка". У гэтым годзе столькі ж збіраецца вылучыць і іншы акцыянер – "Газпром". Наўпрост, без гарантый урада і акцыянераў, былі прыняты рашэнні аб доўгатэрміновым фінансаванні "Белгазпрамбанка" з боку ЕБРР і МФК на 5 і 6 млн даляраў адпаведна. Увогуле, давяраць на Захадзе банку сталі больш, што, зрэшты, нядзіўна пры такіх акцыянерах.

Паспяхова рухаецца і праграма па микрокредитованию. Тэрмін крэдыту павялічыўся да 36 месяцаў, а сума плацяжу на аднаго пазычальніка – да 100 000 даляраў. Праўда, як адзначыў В. Бабарыка, паколькі крыніц для крэдытавання дробнага бізнесу ў краіне вельмі мала, "нам не ўдалося разгрузіць чаргу з пазычальнікаў". Па гэтай прычыне банк плануе звярнуцца ў ЕБРР для павелічэння аб'ёмаў крэдытных ліній для гэтай праграмы.

Па словах кіраўніка банка, у 2004 годзе банк практычна цалкам выканаў даведзеныя яму нарматывы прыцягнення замежных фінансавых рэсурсаў у краіну ў аб'ёме 21 млн даляраў. "У 2005 годзе мы плануем прыцягнуць яшчэ 15-20 млн знешніх запазычанняў з боку заходніх фінансавых рынкаў", – дадаў старшыня праўлення.

У бягучым годзе "Белгазпрамбанк" збіраецца павялічыць прыбытак не менш чым на 20% актываў банка, крэдытаў кліентам – на 20-25%.

Белорусская Деловая Газета (29.03.05)

... Старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка палічыў сітуацыю з датамі няпростай. Бо гэта не «Белгазпрамбанку» 15 гадоў, а камандзе аднадумц...
Эканамічная газета.
Праграма развіцця ААТ «Белгазпрамбанк» да 2010 года прадугледжвае рост ўласнага капіталу банка ў 3 разы, актывы павінны штогод прырастаць не...
Эканамічная газета.
У мінулую пятніцу, 16 верасня, адбылася прэзентацыя першага публічнага выпуску аблігацый ААТ «Белгазпрамбанк». Дата іх размяшчэння заплана...
Інвестарам прапанаваны новы прадукт на фінансавым рынку Беларусі — карпаратыўныя аблігацыі ААТ «Белгазпрамбанк», што для нашай краіны не...
ААТ "Газпром" ініцыюе выхад ААТ "Белгазпрамбанк" на міжнародныя рынкі даўгавых абавязацельстваў.Як перадае карэспандэнт "Інтэрфакса", пра г...
Рэспубліка.
Банкіры і фінансісты аперуюць велізарнымі сумамі, але як і старажытныя эліны вераць у міфы. Толькі не алімпійскія, а карпаратыўныя. У прыва...
Рэспубліка.
Для стабільнага вядзення справы бізнесмены хочуць браць крэдыты на некалькі гадоў, а не на 5-6 месяцаў. У гэтых надзей ёсць шанцы. Міжнародна...
Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК) і ААТ "Белгазпрамбанк" 17 чэрвеня 2005г. у Мінску падпісалі пагадненне аб прадастаўленні апошняму крэ...
"Звязда".
Беларусь дабілася поспеху ў сферы развіцця малога i сярэдняга бізнэсу, заявіў на цырымоніі падпісання пагаднення аб прадастаўленні ААТ «Б...
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад