Рост дэпазітаў фізічных асоб у беларускіх банках стаў ужо такім звыклым, што на новыя рэкорды ніхто не звяртае ўвагі, хаця яны ўражваюць: у красавіку бягучага года сума ўкладаў у беларускіх рублях перавысіла 2 млрд USD у эквіваленце, а ў жніўні сума ўкладаў у замежнай валюце — 1 млрд USD.
Пры захаванні існуючай тэндэнцыі ўжо да канца бягучага года велічыня банкаўскіх зберажэнняў фізічных асоб ўшчыльную наблізіцца да 4 млрд USD. Пры гэтым тэмпы прыросту зберажэнняў насельніцтва нават апярэджваюць тэмпы павелічэння аб'ёмаў выдадзеных банкамі крэдытаў, велічыня якіх на 1 кастрычніка 2006 года дасягнула 4,8 трлн. BYR.
Варта адзначыць таксама, што тэмпы прыросту банкаўскіх дэпазітаў у 2006 годзе апынуліся вышэй, чым у 2005 годзе, нягледзячы на зніжэнне стаўкі рэфінансавання Нацбанка.
За 9 месяцаў 2006 года сума прыцягнутых банкамі сродкаў фізічных асоб павялічыліся на 1,8 трлн. BYR (на 32%), дасягнуўшы на 1 кастрычніка бягучага года 7,5 трлн. BYR. Сума захоўваемых ў банках зберажэнняў у разліку на аднаго жыхара краіны адпаведна павялічылася з 580,2 тыс BYR на 1 студзеня бягучага года да 766 тыс BYR на 1 кастрычніка.
Да такога выніку прывялі павелічэнне даходаў насельніцтва, значнае перавышэнне ставак па рублёвых дэпазітах над узроўнем інфляцыі, а таксама даволі значная розніца адсоткаў па рублёвых і валютных укладах. У прыватнасці, у жніўні бягучага года сярэдняя стаўка па зноў выдадзеных рублёвых банкаўскіх укладах насельніцтва склала 10, 9% гадавых, тады як па валютных укладах — 6,1% гадавых.
Нядзіўна, што сума рублёвых укладаў нашмат перавышае велічыню валютных. Праўда, крэдыты таксама ў асноўным выдадзены ў беларускіх рублях, што адлюстроўвае, па-відаць, палітыку банкаў у гэтым дачыненні да. Больш за тое, сума валютных дэпазітаў перавышае велічыню валютных крэдытаў прыкладна ў 2 разы, гэта значыць на 500 млн. USD. Такім чынам, насельніцтва спрыяе забеспячэнні эканомікі краіны валютай.
Уладзімір ТАРАСАЎ
№44 (729) - 13-20 лістапада 2006