Каля 40% золата прадстаўлена ювелірнымі вырабамі, 30% засяроджана ў дзяржаўных рэзервах, прыкладна 20% знаходзіцца ў выглядзе зліткаў і манет, а 10% выкарыстоўваецца прамысловасцю.
Нягледзячы на істотны рост коштаў, сусветная здабыча золата павялічваецца вельмі павольна. У мінулым годзе, па дадзеных агляду брытанскай кансалтынгавай кампаніі GFMS, яна вырасла ўсяго на 2% — да 2, 5 тыс. тон.
Пры гэтым за год на рынку было прададзена 3,6 тыс. тон золата. Аб'ём продажаў сусветнымі цэнтральнымі банкамі вырас на 40% — да рэкорднага значэння 650 тон. Грашовыя выдаткі на здабычу золата ўзраслі на 7% і склалі 269 ДАЛЯРАЎ за ўнцыю.
У цэлым у структуры спажывання золата па выніках 2005 года на ювелірную прамысловасць прыходзілася каля 75%. Асноўную масу золата спажываюць краіны, якія развіваюцца Азіі, у якіх залатыя ўпрыгажэнні служаць прыкметай дабрабыту і багацця. Першае месца па спажыванні золата займае Індыя, якая забяспечвае каля чвэрці попыту на гэты каштоўны метал.
№28 (713) - 24 - 31 ліпеня 2006